Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка павялічыла ў верасні аб'ёмы пагрузкі на 3,1%

14 кастрычніка 2015

Па папярэдняй інфармацыі ў верасні бягучага года Беларуская чыгунка забяспечыла пагрузку 7,4 млн т народнагаспадарчых грузаў, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2014 года на 3,1%. У тым ліку пагрузка грузаў на экспарт павялічылася на 17,4% і дасягнула 3,9 млн т.

 

У цэлым у верасні Беларуская чыгунка павялічыла аб'ёмы пагрузкі нафты і нафтапрадуктаў на 20% да ўзроўню верасня 2014 года, хімічных і мінеральных угнаенняў  на 7%, лясных грузаў  на 11%, солі  на 69%, астатніх і зборных грузаў  на 23%.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: пагрузка
Да спісу навін за 2015 год