Па Беларускай чыгунцы на першамайскія святы ў міжрэгіянальным паведамленні перавезена больш 113 тыс. пасажыраў
04 мая 2015
Па Беларускай чыгунцы ў перыяд з 30 красавіка па 3 мая цягнікамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа было перавезена 113,4 тыс.
пасажыраў. Найбольшы пасажырапаток назіраўся ў перадсвяточны дзень — 30 красавіка, калі было перавезена 37 тыс. пасажыраў, або 131,8% да ўзроўню 30 красавіка 2014 года.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год