Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў правёў сустрэчу са Старшынёй Савета дырэктараў Экспартна-імпартнага банка Кітая Ху Сяоліэн

12 мая 2015

Мерапрыемства прайшло 10 мая ў Упраўленні Беларускай чыгункі ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Бакі абмеркавалі эфектыўнасць рэалізаваных і тых, якія знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі, праектаў паміж Беларускай чыгункай і кампаніяй China National Electric Import & Export Corp. (Кампанія CUEC) з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў Экспартна-імпартнага банка Кітая.

 

Галоўнай тэмай размовы стала абмеркаванне падпісання трох крэдытных дагавораў, сярод якіх «Электрыфікацыя напрамка Маладзечна–Гудагай–дзяржмяжа», «Абнаўленне рухомага саставу Беларускай чыгункі. Набыццё 10 электравозаў», «Абнаўленне рухомага саставу Беларускай чыгункі. Набыццё 8 электравозаў» і рамачнага пагаднення аб садзейнічанні доўгатэрміноваму ўсебаковаму супрацоўніцтву ў галіне чыгуначнага транспарту.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год