Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме турыстычны «Цягнік Перамогі» з Яраслаўля

20 мая 2015

Міжнародны праект «Цягнік Перамогі» прымеркаваны да святкавання 70-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, яго асноўная мэта — патрыятычнае выхаванне моладзі. Турыстычны цягнік праедзе па маршруце Яраслаўль-Мінск-Брэст-Смаленск-Яраслаўль. Пасажырамі «Цягніка Перамогі» стануць 274 школьніка з Яраслаўскай вобласці - пераможцы і прызёры алімпіяд, конкурсаў, канферэнцый і спаборніцтваў, а таксама суправаджаюшчыя іх педагогі. Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі распрацаваў спецыяльную экскурсійную праграму, якая дазволіць яраслаўскім школьнікам глыбей даведацца пра гісторыю Вялікай Перамогі. Расійскія юнакі і дзяўчаты праедуць па месцах баявых бітваў Вялікай Айчыннай вайны, наведаюць мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць», музей Вялікай Айчыннай вайны, іншыя памятныя мясціны. У Мінск «Цягнік Перамогі» прыбудзе 20 мая ў 11.49, вечарам таго ж дня школьнікі адправяцца са сталіцы ў Брэст. У горад над Бугам яраслаўскі «Цягнік Перамогі» прыбудзе 21 мая ў 7.54.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год