Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

6 мая Беларуская чыгунка правяла ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

06 мая 2015

У сталіцу з'ехаліся ўдзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, перадавікі вытворчасці, моладзь Беларускай чыгункі.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» і ўсклалі карзіны з кветкамі да вечнага агню, а таксама здзейснілі экскурсію да мемарыяльнага комплексу «Курган Славы».

Праграма святочнага мерапрыемства працягнулася ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

Словы віншавання ў адрас ветэранаў і ўсіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства прагучалі ў гэты дзень ад Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава. У сваім выступленні ён адзначыў, што час не згладзіў веліч подзвігу. Колькі б гадоў не мінула з мая 45-га, новыя пакаленні чыгуначнікаў заўсёды будуць памятаць Вялікую Перамогу ў бітве за незалежнасць роднай Беларусі.

 

У зале прысутнічалі чатыры пакаленні нашчадкаў Перамогі. Побач з бацькамі і дзядамі — унукі і праўнукі. Па-ранейшаму, як і 70 гадоў таму, галоўнымі героямі ўрачыстасці былі ветэраны.

«Аддаць даніну павагі, акружыць іх клопатам і ўвагай — наш святы абавязак. Вельмі важна, што на Беларускай чыгунцы гэтая дапамога з'яўляецца пастаяннай і сістэмнай. Для гэтага створаны ўсе ўмовы», — падкрэсліў Уладзімір Марозаў.

Зараз на ўчоце ў арганізацыях Беларускай чыгункі знаходзіцца 783 ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Сацыяльная ахова ветэранаў-чыгуначнікаў замацавана Пагадненнем Беларускай чыгункі па сацыяльна-працоўных адносінах. Іх адрасная сацыяльная падтрымка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прынятай на магістралі Комплекснай праграмай «Забота» і іншымі нарматыўнымі актамі. Гэта работа праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з прафсаюзнай і ветэранскай арганізацыямі.

Перад удзельнікамі свята выступілі старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг, старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Якаў Лаўрыновіч.

Завяршылася праграма мерапрыемства заключным канцэртам фестывалю народнай творчасці «Вялікай Перамозе — Слава!», які быў арганізаваны Беларускай чыгункай сумесна з Беларускім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў у гонар 70-годдзя Перамогі. Фестываль народнай творчасці праходзіў на ўсіх аддзяленнях дарогі. У ім прынялі ўдзел аматарскія калектывы, індывідуальныя выканаўцы (дзіцячыя і дарослыя), былі прадстаўлены разнастайныя жанры, сярод якіх акадэмічныя, народныя, эстрадныя спевы, харэаграфічнае, тэатральнае і цыркавое мастацтва, інструментальная музыка, а таксама кіна-, фота- і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Сёння ў рамках святочнага мерапрыемства адбыўся заключны канцэрт фестывалю. Лепшым творчым калектывам і выканаўцам Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг ўручылі памятныя дыпломы і падарункі.

У рамках святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне чыгуначнікі беларускай магістралі прымаюць самы актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні разнастайных мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Яскравым прыкладам стаў удзел Беларускай чыгункі ў рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі», якая ўрачыста завяршылася 5 мая на станцыі Мінск-Пасажырскі і Плошчы Перамогі.

21–23 мая Беларуская чыгунка прыме ўдзел у міжнароднай сацыяльнай акцыі «Цягнік дружбы ветэранаў супраць нацызму», якая пройдзе ў Мінску і Брэсце.

Напярэдадні Дня Перамогі ўсім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны аказана матэрыяльная дапамога. Моладзь беларускай магістралі наведала ветэранаў дома і ўручыла ім падарункі.

Праведзена добраўпарадкаванне больш за 200 воінскіх пахаванняў, якія прылягаюць да Беларускай чыгунцы.

У арганізацыях дарогі праводзяцца святочныя мерапрыемствы: ўрачыстыя сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, вечары-ўшанавання, сустрэчы з моладдзю. У музеях Беларускай чыгункі адкрыты тэматычныя выставы і экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі Беларускай чыгункі, у тым ліку гераічнаму мінуламу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У гонар 70-годдзя Перамогі работнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у закладцы Памятнай алеі ў парку Уручча ў Мінску. Былі пасаджаны 70 маладых ліп — па адной за кожны год мірнага жыцця.

Напярэдадні святочнай даты на ўсіх шасці аддзяленнях беларускай магістралі праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, святочныя канцэрты, маладзёжна-забаўляльныя праграмы, у тым ліку для дзяцей.

9 мая на Дзіцячай чыгунцы імя К. Заслонава будзе арганізавана асобная святочная праграма, прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты дзень на станцыі «Заслонава» з 11.00 да 17.00 адбудзецца канцэрт творчых калектываў Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення БЧ. Перад наведвальнікамі Дзіцячай чыгункі выступяць Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь цыркавая студыя «Белая Русь», Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні «Цернiчка», Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль эстраднага танца «Гарэзлівыя агеньчыкі», Узорны ансамбль народнай песні «Валошкi» і інш.

У гонар 70-годдзя Перамогі 9 мая ў Баранавічах будзе курсіраваць спецыяльны «Цягнік Перамогі» на паравознай цязе. Гэты праект арганізаваны Баранавіцкім аддзяленнем Беларускай чыгункі.

У складзе цягніка — салдацкая цяплушку, платформа з зенітна-кулямётнай устаноўкай, чатыры пасажырскіх вагона з тэматычным афармленнем. Павядзе састаў паравоз серыі ЭР лакаматыўная брыгада з лакаматыўнага дэпо Ваўкавыск.

На працягу дня «Цягнік Перамогі» зробіць 3 рэйса ад станцыі Баранавічы-Палескія, час у дарозе — 20 хвілін. У першы рэйс цягнік адправіцца ў 10.50.

Перад адпраўленнем цягніка ў рэйс ўдзельнікі мерапрыемства змогуць сфатаграфавацца на фоне паравоза, пабываць у кабіне машыніста, зазірнуць у салдацкую цяплушку.

Адпраўленне і прыбыццё цягніка будзе суправаджацца выступленнем калектываў мастацкай самадзейнасці і духавога аркестра. У скверы, побач з вакзалам станцыі Баранавічы-Палескія, прадугледжана работа палявой кухні, будуць працаваць гандлёвыя рады, выступаць калектывы мастацкай самадзейнасці.

Варта адзначыць, што побач са станцыяй Баранавічы-Палескія знаходзіцца музей чыгуначнай тэхнікі пад адкрытым небам, у якім у гэты дзень пройдуць святочныя экскурсіі.
 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год