Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Жалезныя дарогі Беларусі і Літвы ўкаранілі электронны дакументаабарот пры перавозках парожняга прыватнага рухомага саставу ў двухбаковых зносінах

12 мая 2015

З мэтай аўтаматызацыі грузавой і камерцыйнай работы Беларуская чыгунка працягвае паэтапную рэалізацыю мер па пераводзе тэхналагічных працэсаў чыгуначнага транспарту на электронныя юрыдычна значныя дакументы.

Важным крокам у гэтым напрамку стаў перавод у маі бягучага года на электронны дакументаабарот перавозак парожняга прыватнага рухомага саставу ў зносінах паміж Беларуссю і Літвой. Гэтыя перавозкі сёння ажыццяўляюцца на аснове электронных накладных СМГС, падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП) Беларускай чыгункай і Літоўскімі чыгунакамі з адмовай ад выкарыстання традыцыйных папяровых перавозачных дакументаў для названай катэгорыі вагонаў.

Такім чынам, электронныя юрыдычна значныя перавозачныя дакументы ўпершыню замянілі сабой папяровыя ў грузавых чыгуначных зносінах Беларусь–Літва.

У бліжэйшых планах чыгуначных адміністрацый Беларусі і Літвы — сумесная прапрацоўка з мытнымі органамі дзвюх краін пытанняў актывізацыі прымянення электронных дакументаў пры перавозках праз мытную мяжу гружаных вагонаў.

Беларуская чыгунка плануе пашырэнне палігона прымянення падпісаных ЭЛП электронных накладных СМГС пры перавозках грузаў у двухбаковых зносінах БеларусьРасія.

 

Перавод міжнародных чыгуначных перавозак на электронныя юрыдычна значныя дакументы з'яўляецца адным з напрамкаў арганізацыйна-тэхналагічных і тэхнічных пераўтварэнняў гаспадаркі грузавой і камерцыйнай работы БЧ, накіраваных на яго аптымізацыю, перш за ўсё ў сферы паскарэння працы і спрашчэння ўзаемадзеяння з кліентурай.

Неабходна адзначыць, што пры ўкараненні інавацыйных тэхналогій у працэсы грузаперавозак як унутры рэспублікі, так і ў міжнародных зносінах Беларуская чыгунка выкарыстоўвае ўласныя тэхнічныя, тэхналагічныя і арганізацыйныя распрацоўкі. Тэхнічную аснову прымянення электронных юрыдычна значных дакументаў у перавозачнай дзейнасці складае спецыялізаваная інфармацыйная сістэма «Электронная перавозка», распрацаваная і эксплуатуемая Цэнтрам абароны інфармацыі БЧ. Для магчымасці выкарыстання электронных дакументаў, створаных у іншым прававым полі, Беларуская чыгунка распрацавала і паспяхова прымяняе на практыцы уласны комплекс Давераннага трэцяга боку (ДТС).

Акрамя таго, тэхналогія ДТС, заснаваная на такіх вядомых міжнародных тэхнічных дакументах як ITU-T Х.842 «Information technology-Security techniques. Guidelines for the use and management of trusted third party services» і RFC 3029  «Internet X.509 Public Key Infrastructure Data Validation and Certification Server Protocols» (DVCS), па ініцыятыве беларускага боку была адаптавана да асаблівасцяў чыгуначных тэхпрацэсаў у міжнародных зносінах і ўпэўнена заваёўвае пазіцыі ў якасці мадэльнага спецыялізаванага тэхнічнага рашэння ў рамках Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год