Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у VII Паседжанні Беларуска-Ўкраінскай Працоўнай групы па пытаннях транспарта, якое прайшло ў Мінску 23-24 красавіка
25 красавіка 2015
Падчас паседжання Працоўнай групы бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў узаемадзеяння ў сферы транспарта, у тым ліку чыгуначнага.
Было разгледжана развіццё грузавых перавозак чыгуначным транспартам у паведамленні Беларусь–Украіна, у тым ліку цягніком камбінаванага транспарта «Вікінг» і кантэйнерным цягніком «ZUBR». Беларускі бок паінфармаваў, што ў 2014 годзе па тэрыторыі Беларусі цягніком камбінаванага транспарта «Вікінг» перавезена 44 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, што перавысіла ўзровень 2013 года на 2,7%. Было адзначана, што на перавозкі кантэйнераў у рамках цягнікоў «Вікінг» і «ZUBR» на 2015 год сфармаваны канкурэнтныя тарыфныя ўмовы.
Бакі дамовіліся працягнуць працу па разглядзе і ўсталяванню канкурэнтных тарыфных умоў на перавозку грузаў з мэтай павелічэння аб'ёмаў перавозак чыгуначным транспартам па тэрыторыях Украіны і Беларусі. Таксама было вырашана працягнуць супрацоўніцтва па прыцягненні дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у складзе цягнікоў «Вікінг» і «ZUBR» шляхам правядзення шырокай маркетынгавай працы, накіраванай на пашырэнне геаграфіі праектаў.
Па выніках паседжання быў падпісаны пратакол, подпісы пад якім паставілі кіраўнік беларускай часткі Працоўнай групы, намеснік Міністра транспарта і камунікацый Беларусі Аляксандр Шышко і глава ўкраінскай часткі Працоўнай групы, намеснік Міністра інфраструктуры Ўкраіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Аксана Рэйтар.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год