Два праекта Беларускай чыгункі сталі пераможцамі Інтэрнэт-прэміі "ТІБО-2015"
25 красавіка 2015
Інфармацыйна-даведкавая сістэма «Расклад руху цягнікоў" www. rasp.rw.by і прома-сайт, прысвечаны гісторыі Беларускай чыгункі, www. history.rw.by занялі першыя месцы на конкурсе на лепшы Інтэрнэт-рэсурс — Інтэрнэт-прэмія Міжнароднай спецыялізаванай выставы «ТІБО-2015» у намінацыях «Мабільны сайт» і «Арыгінальны Інтэрнэт-рэсурс».
Сёлета конкурс на лепшы беларускі Інтэрнэт-рэсурс праводзіўся па 15 асноўным намінацыям. На конкурс было пададзена 716 заявак.
Перамога ў конкурсе ў чарговы раз пацвердзіла высокі ўзровень і якасць Інтэрнэт-праектаў, якія рэалізуюцца Беларускай чыгункай. У 2015 годзе інфармацыйна-даведкавы сэрвіс «Расклад руху цягнікоў" www. rasp.rw.by таксама заняў першае месца ў намінацыі «Сэрвісы» «Конкурсу сайтаў 2014», арганізаванага Інтэрнэт-рэсурсам marketing. by.
Прома-сайт Беларускай чыгункі www.150let.rw.by, прысвечаны 150-годдзю магістралі, удастойваўся першага месца ў намінацыі «Арыгінальны Інтэрнэт-рэсурс» Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2012» і першага месца ў ТОП 25 сайтаў беларускіх вэб-студый па версіі marketing. by у 2012 годзе. Карпаратыўны Інтэрнэт-сайт БЧ www. rw.by быў прызнаны пераможцам у намінацыі «Карпаратыўны Інтэрнэт-рэсурс» Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2013».
Інтэрнэт-прэмія Міжнароднай спецыялізаванай выставы «ТІБО» штогод прысуджаецца сеткавым працам, створаным у беларускім сектары Інтэрнэт за важныя мастацкія, тэхналагічныя і іншыя дасягненні ў вобласці інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год