Беларуская чыгунка падпісала пагадненне пра супрацоўніцтва з Ведамаснай аховай чыгуначнага транспарта Расійскай Федэрацыі
03 красавіка 2015
2 красавіка ў Мінску прайшла працоўная сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі і федэральнага дзяржаўнага прадпрыемства «Ведамасная ахова чыгуначнага транспарта Расійскай Федэрацыі» па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сферы аховы і суправаджэння грузаў. Падпісанае падчас сустрэчы пагадненне звязана з забеспячэннем захаванасці грузаў паміж перадаткавымі станцыямі, змешчанымі на сумежных тэрыторыях Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Пагадненне ўсталёўвае ўзаемныя абавязанні па ахове і суправаджэнню грузаў як са зменай працаўнікоў, якія здзяйсняюць ахову і суправаджэнне на міждзяржаўных перадаткавых чыгуначных станцыях, так і па ахове і суправаджэнню грузаў пастаяннымі нарадамі бакоў па Расійскіх чыгунках і Беларускай чыгунцы.
Пагадненне стала першым міжнародным дагаворам, заключаным паміж суб'ектамі ахоўнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія забяспечваюць ахову грузаў, што перавозяцца чыгуначным транспартам у міжнародным паведамленні, які ліквідаваў асобныя прававыя прабелы, што ўзніклі ў дадзенай сферы.
Удзельнікі працоўнай сустрэчы дадаткова абмеркавалі праект трохбаковага пагаднення ў рамках дзеючага Мытнага саюза ў сферы аховы грузаў, якія перавозяцца.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год