Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перспектывы развіцця Беларускай чыгункі на 2015 год разгледжаны на выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета

27 студзеня 2015

Вынікі працы чыгуначнай галіны ў мінулым годзе і задачы на 2015 год былі разгледжаны 27 студзеня на выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета Беларускай чыгункі, якое адбылося на базе Мінскага вагоннага ўчастка на станцыі Багатырова.

Мерапрыемства прайшло з удзелам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Анатоля Сівака, кіраўнікоў і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, службаў і арганізацый Беларускай чыгункі і іншых афіцыйных асоб.

З асноўным дакладам, прысвечаным вынікам дзейнасці БЧ ў 2014 годзе і задачам на 2015 год, выступіў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ён адзначыў, што праца беларускай магістралі ў мінулым годзе складвалася ў няпростых умовах. Агульнасусветныя геапалітычныя і эканамічныя праблемы негатыўна паўплывалі на аб'ём транзітных перавозак грузаў і пасажыраў. «Нягледзячы на гэта чыгуначны транспарт ў 2014 годзе захаваў свае лідзіруючыя пазіцыі ў транспартным комплексе рэспублікі», — падкрэсліў Уладзімір Марозаў. На долю чыгуначнага транспарту прыходзіцца 62,6% у грузаабароце, 37,7% у пасажыраабароце, амаль 30% у аб'ёме экспарту транспартных паслуг. Як вынік — уклад Беларускай чыгункі ў ВУП рэспублікі склаў 2,1%.

 

Па выніках працы за год БЧ перавезена 141,4 млн. тон грузаў, што склала 101% да 2013 года. Рост дасягнуты за кошт павелічэння аб'ёмаў экспартных перавозак (120,1%). Пагрузка грузаў была выканана на 105,0% (пры заданні 102,5%) і склала 83,5 млн. тон.

Адным са станоўчых вынікаў 2014 стаў значны рост кантэйнерных перавозак у зносінах Еўрасаюз—Кітай і назад. Па словах Уладзіміра Марозава, работа па развіцці гэтых стратэгічна важных перавозак будзе працягнута.

У ліпені 2014 быў адкрыты Цэнтр транспартнага абслугоўвання на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, што стала важным крокам па ўкараненні сістэмы паляпшэння якасці абслугоўвання грузаўладальнікаў, работы па прынцыпе «адно акно», а таксама забеспячэння комплексных паслуг па дастаўцы грузаў.

За 2014 БЧ перавезена 91,6 млн пасажыраў. Былi арганізаваны паскораныя зносіны паміж Мінскам і Віцебскам, Гомелем, Брэстам, што дазволіла пасажырам пераадольваць адлегласці паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі за час, якi не перавышае 3,5 гадзіны.

На Беларускай чыгунцы вядзецца мэтанакіраваная работа па развіцці і эфектыўным выкарыстанні чыгуначнай інфраструктуры і тэхнічнага комплексу пасажырскай гаспадаркі, стварэннi сучасных формаў абслугоўвання.

Асобная ўвага на тэхніка-эканамічным савеце было нададзена пытанню забеспячэння бяспекі руху цягнікоў. На чыгунцы захаваны стабільны ўзровень бяспекі руху. Разам з тым па-ранейшаму застаюцца высокімі рызыкі на чыгуначных пераездах. У мінулым годзе адбылося 23 дарожна-транспартныя здарэннi, якія прывялі да пашкоджання лакаматываў. Пры гэтым загінула 5 чалавек: машынiсты і пасажыры аўтатранспарту. Усе выпадкі адбыліся не па віне чыгуначнікаў, а з'явіліся вынікам прамога парушэння Правілаў дарожнага руху. «Гэта сведчыць аб неабходнасці ўзаемадзеяння з органамі дзяржкіравання, аблвыканкамамі, райвыканкамамі ў частцы ліквідацыі пераездаў і будаўніцтва транспартных развязак у розных узроўнях», — падкрэсліў Начальнік Беларускай чыгункі.

Уладзімір Марозаў адзначыў, што ва ўмовах існуючай сітуацыі ў сусветнай эканоміцы адной з найважнейшых задач з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці працы маркетынгавых структур і правядзенне тарыфнай палітыкі, якая забяспечвае рост аб'ёмаў перавозак і даходаў ад іх. Ён падкрэсліў неабходнасць актывізаваць работу па развіцці сістэмы «Кліентаарынтаванасць». Адной з галоўных задач у 2015 годзе таксама з'яўляецца нарошчванне і дыверсіфікацыя экспарту паслуг.

Гаворачы аб інвестыцыйнай палітыцы, Уладзімір Марозаў адзначыў, што за апошнія гады БЧ значна абнавіла рухомы састаў. На бліжэйшую перспектыву прыярытэтам інвестыцыйнай дзейнасці павінны стаць развіццё і мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры. Будзе працягнута работа па павелічэнні працягласці электрыфікаваных чыгуначных участкаў, развіццi цэнтра кіравання перавозкамі, мадэрнізацыі пуцi, устройстваў электрычнай цэнтралізацыі і автаблакiроўкi, электразабеспячэння і інш.

На пасяджэнні ТЭС былі агучаныя і іншыя важнейшыя перспектыўныя задачы Беларускай чыгункі на 2015 год, у тым ліку выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, даведзеных Мінтрансам. Будзе працягнута рэалізацыя важнейшых інвестыцыйных праектаў Дзяржаўнай праграмы развіцця чыгуначнага транспарту на 2011—2015 гады і Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады. У бягучым годзе таксама павінна быць зацверджана Праграма развіцця чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь да 2020 года.

З заключным словам на пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета выступіў Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. У сваім выступленнi ён заклікаў калектыў Беларускай чыгункі будаваць фінансавую мадэль пад канкрэтныя задачы і паказчыкі. Для іх рэалізацыі неабходна ўзмацніць адказнасць кіраўнікоў усіх узроўняў.

Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця беларускай магістралі міністр назваў далейшае ўдасканаленне пасажырскага комплексу, інфармацыйных тэхналогій, эфектыўнае выкарыстанне працы новага рухомага саставу. Ён звярнуў увагу на важнасць такога паказчыка эксплуатацыйнай работы, як абарот вагона. Міністр таксама падкрэсліў, што праца чыгункі павінна будавацца ў цесным узаемадзеянні з навукай, якая заклікана палепшыць яе эфектыўнасць.

Анатоль Сівак адзначыў неабходнасць больш узважанага і эканамічна абгрунтаванага падыходу да планавання і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Міністр заклікаў калектыў чыгункі выпрацоўваць канкрэтныя рашэнні і выходзіць з канструктыўнымі прапановамі, у тым ліку і ў адрас Міністэрства транспарту і камунікацый па распрацоўцы нарматыўных дакументаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці работы Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год