Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 50- годдзю электрыфікацыі Беларускай чыгункі, прайшлі ў Мінску 6 cнежня

06 снежня 2013

Урачысты вечар, прысвечаны 50- годдзю электрыфікацыі Беларускай чыгункі, прайшоў у Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў, прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, ДВА «Белэнерга», Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту (БелДУТ), АТ «Літоўскія чыгункі», Кітайскай кампаніі па экспарце і імпарце электраабсталявання (кампанія CUEC). У тым ліку з юбілейнай датай чыгуначнікаў сёння павіншавалі намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Вадзім Закрэўскі, дырэктар Дэпартамента развіцця АТ«Літоўскія чыгункі» Віргіліюс Ястрэмскас, віцэ-прэзідэнт кампаніі CUEC Юй Шэнгжы і іншыя.

 

Для ўдзелу ва ўрачыстым вечары ў Мінск прыбылі прадстаўнікі ўсіх шасці аддзяленняў БЧ, у тым ліку ветэраны, якія прымалі непасрэдны ўдзел у рэалізацыі першага этапу электрыфікацыі чыгуначных ліній у перыяд 1963—1984 гг .

6 снежня ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі таксама адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне галіновымі ўзнагародамі перадавікоў вытворчасці — работнікаў гаспадаркі электразабеспячэння Беларускай чыгункі.

50 гадоў з моманту адкрыцця рэгулярнага руху цягнікоў на электрацязе на Беларускай чыгунцы спаўняецца 7 снежня. У гэты дзень ў 1963 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё руху электрацягнікоў на першым электрыфікаванымі ўчастку Мінск-Пасажырскі—Аляхновічы працягласцю 48 км. У перыяд з 1963 па 1984 год было электрыфікавана 900 км чыгуначных ліній (16% ад іх агульнай колькасці), што стала першым маштабным этапам электрыфікацыі Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год