Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Першы пяцівагонны электрацягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа паступіў на Беларускую чыгунку

19 снежня 2013

У маторвагоннае дэпо Мінск Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі паступіў першы электрацягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа ў пяцівагонным выкананні вытворчасці кампаніі «Stadler Bussnang AG» (Швейцарыя) .

Пасля таго, як састаў пройдзе мытнае афармленне, запланавана наладка электрацягніка сіламі спецыялістаў кампаніі «Stadler Bussnang AG» і яго падрыхтоўка да прыёмачных выпрабаванняў. Плануецца, што ў далейшым электрацягнік будзе курсіраваць на ўчастку Мінск—Баранавічы—Брэст.

 

Гэты састаў з'яўляецца першым з шасці пяцівагонных электрацягнікоў, якія павінны быць пастаўленыя на Беларускую чыгунку згодна з кантрактам, заключаным з кампаніяй «Stadler Bussnang AG» у снежні 2012 года.

Новы рухомы састаў мае шэраг пераваг у параўнанні са сваімі папярэднікамі — чатырохвагоннымi электрацягнікамі швейцарскай вытворчасці, якія ўжо курсiруюць па Беларускай чыгунцы.

У пяцівагонных цягніках ëсць тры камфартабельныя туалетныя комплексы, адзін з якіх прызначаны для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі; прадугледжана больш зручная кампаноўка крэслаў у вагоне (адзін за адным, ад канцоў вагона да сярэдзіны); ў кожным вагоне ёсць зона багажных паліц (стэлажоў) для перавозкі вялiкага багажу. Сярод пераваг саставу таксама — наяўнасць нумарацыі вагонаў на бакавых святлодыёдных табло і франтальныя камеры відэаназірання на лабавых частках кабін кіравання; магчымасць падлучэння вендынгавага апарата, які дазваляе прадаваць розную прадукцыю без удзелу прадаўцоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год