Беларуская чыгунка адрамантавала ў студзені—верасні бягучага года 460 км пуцей
21 кастрычніка 2013
Аднаўленчы рамонт з поўным абнаўленнем элементаў верхняй будовы пуцей (рэек, мацавання, шпал і баласту) быў праведзены на 151 км пуцей. Сярэдні рамонт пуцей выкананы на 309 км, у тым ліку сіламі пуцявых машынных станцый — на 178 км. Па выніках 9 месяцаў таксама было выкладзена 154 км плецей бясстыкавых пуцей.
Асобная ўвага была нададзена правядзенню рамонтных работ на участках міжабласных зносін ў рамках міжнародных транспартных калідораў з мэтай павышэння бяспекі руху цягнікоў і павелічэння іх хуткасці на асобных перагонах да 140 км/ч. На ўчастку Краснае — Мінск—Брэст у студзені—верасні бягучага года праведзены аднаўленчы рамонт 25,8 км пуцей, у напрамку Мінск—Гродна — 45 км пуцей.
Высокі ўзровень якасці рамонтных работ забяспечвае прымяненне сучаснай пуцявой тэхнікі, парк якой пастаянна абнаўляецца. Так, у 2012 годзе Беларуская чыгунка набыла тры маторныя платформы, два ўкладачныя краны, хуткасны планавальнік баласта, хуткасны дынамічны падбiвачны экспрэс. Да канца бягучага года чакаецца пастаўка на магістраль выправачна-падбiвачна-рыхтовачнай машыны, дынамічнага стабілізатара пуцi, а таксама выправачна-падбiвачна-рыхтовачнай машыны для пуцей, стрэлачных пераводаў і перасячэнняў з дадатковым абсталяваннем для работы на каляіне 1435 мм.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год