25—27 кастрычніка на базе Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі адбыўся адкрыты міжнародны турнір па валейболе, у якім прынялі ўдзел каманды чыгунак Беларусі, Расіі і Славакіі
28 кастрычніка 2013
Сярод мужчынскіх каманд першае месца заняла каманда Беларускай чыгункі, на другім месцы — прадстаўнікі Маскоўскай чыгункі — філіяла ААТ «РЖД " і «бронза» — у каманды славацкай чыгункi.
Сярод жанчын перамогу таксама атрымала каманда Беларускай чыгункі, «срэбра» — у чыгунацнiц з Масквы і трэцяе месца заняла каманда Кастрычніцкай чыгункі — філіяла ААТ «РЖД».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год