Першынство Беларускай чыгункі па футболе пройдзе ў Оршы 23–26 мая
20 мая 2013
Першынство Беларускай чыгункі па футболе сярод зборных каманд аддзяленняў магістралі пройдзе ў Оршы на базе спарткомплексу «Лакаматыў» 23–26 мая.
У спаборніцтвах прымуць удзел зборныя каманды ўсіх 6 аддзяленняў Беларускай чыгункі. Па выніках першынства каманды-прызёры і іх гульцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.
Першынство Беларускай чыгункі па футболе праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця; папулярызацыі і развіцця футбола сярод чыгуначнікаў; выяўлення наймацнейшых каманд і спартсменаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год