Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Сакавік

  • 28 сакавіка 2013
    Як Беларуская чыгунка рыхтуецца да перавозак пасажыраў у перыяд «адпускнога сезону» гэтага года?

    Тэму, якая цікавіць амаль кожнага беларуса, абмяркуюць у ходзе дыскусіі на ток-шоў «Форум», якое выходзіць у эфір на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24». Удзел у запісе аднаго з выпускаў папулярнай праграмы прымуць прадстаўнікі Ўпраўлення Беларускай чыгункі.

    Як чакаецца, гаворка пойдзе аб павышэнні якасці абслугоўвання пасажыраў, мадэрнізацыі інфраструктуры, графіку руху цягнікоў, магчымасцях увядзення дадатковых саставаў.

    Чытаць далей…
  • 22 сакавіка 2013
    Магілёўскаму вагоннаму дэпо была ўручана Прэмія ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2012

    Цырымонія прайшла ў Мiнску 21 лютага 2013 года. Прэмію ўручаў Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

    Усяго ў спісе прэтэндэнтаў конкурсу на суісканне Прэміі ўрада было 50 розных прадпрыемстваў. Беларускую чыгунку акрамя Магілёўскага вагоннага дэпо прадстаўлялі Жлобінскае вагоннае дэпо, станцыя Мінск-Пасажырскі і Віцебскі пасажырскі ўчастак.

    Чытаць далей…
  • 22 сакавіка 2013
    Прадстаўніца Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі стала пераможцай конкурсу «Лепшы менеджар па якасці»

    Прэстыжным званнем «Лепшы менеджэр краіны» і дыпломам пераможцы ўзнагароджана вядучы інжынер па якасці аддзела тэхнічнай палітыкі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Ірына Казакевіч.

    На чыгунцы Ірына Аляксандраўна працуе ўжо 25 гадоў, з іх каля 10 гадоў займаецца арганізацыяй ўкаранення сістэм менеджменту якасці, у прыватнасці ў сферы пасажырскіх перавозак. У свой час яна распрацоўвала і ўкараняла сістэму менеджменту якасці паслуг фірменнымі цягнікамі.

    Чытаць далей…
  • На барацьбу з наступствамі цыклону «Хаўер» Беларуская чыгунка ўвяла больш за 160 адзінак рознай тэхнікі, больш за 4500 чалавек. Ачышчана звыш 1600 кіламетраў пуцi.
    18 сакавіка 2013
    На барацьбу з наступствамі цыклону «Хаўер» Беларуская чыгунка ўвяла больш за 160 адзінак рознай тэхнікі, больш за 4500 чалавек. Ачышчана звыш 1600 кіламетраў пуцi.

    На маршрут выведзена 196 дадатковых пасажырскіх вагонаў, а таксама прызначаны адзін дадатковы цягнік.

    Ва ўмовах наймацнейшага снегападу на Беларускай чыгунцы была забяспечана ўстойлівая работа. Цягнікі па сталёвай магістралі ішлі без істотных спазненняў.

    Для ліквідацыі наступстваў стыхіі ў перыяд з 15 па 18 сакавіка 2013 года 19 снегаўборачных машын выканалі 362 рэйсы па вывазе снегу, 17 снегаачышчальнікаў ачысцілі 1673 км пуцi.

    У ліквідацыі наступстваў снегападу ў агульнай складанасці ўдзельнічалі больш за 4500 чалавек. У тым ліку на ачыстцы стрэлак штосутачна працавалі 2193 чалавекi, у тым ліку зменных работнікаў дыстанцыі пуцi, пуцявых машынных станцый.

    Чытаць далей…
  • 14 сакавіка 2013
    Do you speak English? Sprechen Sie Deutsch? Parlez-vous français?

    Беларуская чыгунка мае намер зрабіць спецыяльныя размоўнікі на англійскай, нямецкай і французскай мовах. Вучэбная літаратура будзе прызначана для работнікаў стальной магістралі. Размоўнікі павінны дапамагчы пераадолець супрацоўнікам дарогі моўны бар'ер у зносінах з замежнымі гасцямі, у першую чаргу гэта тычыцца праваднiкоў пасажырскіх цягнікоў і персаналу чыгуначных вакзалаў. Тэматыка размоўніка будзе складзена з улікам спецыфікі гэтых чыгуначных прафесій.

    Выданне размоўніка — гэта частка работы Беларускай чыгункі па падрыхтоўцы да правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка развівае ўзаемавыгадныя кантакты з Еўропай і Азіяй
    14 сакавіка 2013
    Беларуская чыгунка развівае ўзаемавыгадныя кантакты з Еўропай і Азіяй

    Прадстаўнікі стальной магістралі ўдзельнічаюць у міжнародных нарадах і канферэнцыях у Празе і Ташкенце. У сталіцы Узбекістана з 12 па 15 сакавіка праходзіць нарада прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Спецыялістам чыгунак Садружнасці неабходна ўзгадніць графік руху міжнародных пасажырскіх і прыгарадных цягнікоў на 2013/2014 год, а таксама ўдакладніць звод прычапных і бесперасадачных вагонаў міжнародных зносін.

    А тым часам у Чэхіі на Міжнароднай канферэнцыі IRFC-2013 «Еўра-Азіяцкі чыгуначны грузавы бізнэс» («International Rail Freight Conference»), спецыялісты з 15 краін свету абмяркоўваюць павышэнне якасці лагістычных паслуг, развіццё чыгуначнага транспарту ў галіне грузаперавозак, інфраструктуры, забеспячэння бяспекі, вытворчасці абсталявання і інтэграцыі транспартных сістэм. У міжнародным форуме ўдзельнічаюць і беларускія чыгуначныя менеджэры.

    Чытаць далей…
  • Чыгуначны стандарт. 13 сакавіка ў Мінску адбылося пасяджэнне Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі № 524 «Чыгуначны транспарт»
    13 сакавіка 2013
    Чыгуначны стандарт. 13 сакавіка ў Мінску адбылося пасяджэнне Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі № 524 «Чыгуначны транспарт»

    Граматная і эфектыўная праца па ўкараненнi адзіных міждзяржаўных стандартаў у сферы чыгуначнага транспарту — залог паспяховага развіцця галіны і трывалая аснова для ўмацавання ўзаемавыгаднага чыгуначнага супрацоўніцтва. Пра гэта 13 сакавіка ішла размова на пасяджэнні Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі № 524 «Чыгуначны транспарт».

    Прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай чыгункі, ААТ «Расійскія чыгункі», а таксама госці з Казахстана, Украіны, Арменіі і Малдовы абмеркавалі перспектывы далейшай працы па уніфікацыі стандартаў на прасторы каляіны 1520.

    Чытаць далей…
  • 12 сакавіка 2013
    13 сакавіка ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі № 524 «Чыгуначны транспарт»

    Як чакаецца, у ходзе гэтай працоўнай сустрэчы спецыялісты падвядуць вынікі сваёй дзейнасці ў 2012 годзе, а таксама абмяркуюць перспектывы актывізацыі далейшай сумеснай працы.

    У прыватнасці, гаворка пойдзе аб міжнародным супрацоўніцтве ў галіне тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі па ўкараненні ў сферы чыгуначнага транспарту тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, тэхнічным рэгуляванні і пытаннях iнтэраперабельнасцi (па-англiйску interoperability — здольнасць да ўзаемадзеяння) чыгуначных сістэм каляіны 1435/1520 мм.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу «150 гадоў больш, чым гісторыя»
    12 сакавіка 2013
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу «150 гадоў больш, чым гісторыя»

    Фотаконкурс праводзіўся сярод работнікаў Беларускай сталёвай магістралі. Пераможцы вызначаны ў дзвюх намінацыях: «150 гадоў больш чым гісторыя», а таксама «Залатыя старонкі гісторыі: з мінулага ў будучыню».

    Кожнае аддзяленне чыгункі прадставіла на конкурс больш за 40 фотапрац. У выніку лепшыя чыгуначныя фотакадры камісія выбірала з 255 фотаграфiй. Кожны з гэтых здымкаў — нібы застылае імгненне з жыцця сталёвай магістралі. Гісторыя, этапы станаўлення і развіцця, укараненне новых тэхналогій, абсталявання і рухомага саставу, працоўныя дынастыі і чыгуначныя будні — усё гэта знайшло адлюстраванне ў працах удзельнікаў конкурсу.

    Чытаць далей…
  • 06 сакавіка 2013
    Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» абмеркавалі перспектывы развіцця грузавых перавозак на аснове электроннага дакументаабароту.

    На нарадзе, якая прайшла ў Маскве прадстаўнікі Беларускай чыгункі і Расійскіх чыгунак абмеркавалі вынікі ўжо праведзенай сумеснай работы па ўкараненні беспапяровых тэхналогій пры перавозках грузаў, а таксама планы далейшага развіцця чыгуначных грузаперавозак паміж Беларуссю і Расіяй на аснове электронных перавозачных дакументаў, падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП ).

    Бакі станоўча ацанілі вынікі рэалізацыі сумеснага пілотнага праекта па перавозцы грузаў і парожніх вагонаў на палігоне паміж станцыямі беларускай магістралі і Кастрычніцкай чыгункі (ААТ «РЖД») з выкарыстаннем электронных юрыдычна значных дакументаў, падпісаных ЭЛП. Праект стартаваў у снежні 2012 года. Падобны праект па перавозцы гружаных вагонаў у міжнародных зносінах быў арганізаваны на тэрыторыі СНД ўпершыню. У бягучым годзе беларускія і расійскія чыгуначнікі працягнуць сумесную працу па яго развіццi.

    Чытаць далей…
  • 05 сакавіка 2013
    Беларуская чыгунка пачала падрыхтоўчыя работы па ўстаноўцы сучасных дыягнастычных сістэм для вызначэння дэфектаў колавых пар

    Дадзеная сістэма ўкараняецца на Беларускай чыгунцы ўпершыню. Галоўнай мэтай яе ўкаранення з'яўляецца забеспячэнне гарантаванай бяспекі руху цягнікоў і якасць транспартных паслуг.

    Ужыванне аўтаматызаванай дыягнастычнай сістэмы дасць магчымасць павысіць надзейнасць эксплуатацыі рухомага саставу і максімальна скараціць вяртанне вагонаў ад суседніх чыгуначных адміністрацый. Дыягнастычная сістэма нямецкай вытворчасці дасць магчымасць у аўтаматычным рэжыме на хаду цягніка выяўляць дэфекты паверхні катання колаў — паўзуны, вышчарбіны, навары вагонаў, якія паступаюць на Беларускую чыгунку ў складзе цягнікоў іншых краін, якія ідуць транзітам, і абараняюць інфраструктуру Беларускай магістралі ад пашкоджанняў.

    Чытаць далей…
  • 02 сакавіка 2013
    Інтэрнэт-праекты Беларускай чыгункі намінаваны на суісканне прэміі «Рэйтынг Рунету - 2012»

    З гонарам паведамляем, што нашы інтэрнэт-праекты карпаратыўнага Інтэрнэт-сайта www.rw.by і прома-сайта, прысвечаныя гісторыі Беларускай чыгункі www.150let.rw.by, намінаваныя на суісканне самай прэстыжнай прэміі рускамоўнага сегмента сеткі Інтэрнэт — конкурс сайтаў «Рэйтынг Рунету - 2012»!

    Чытаць далей…