Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіць у рамках распрацоўкі графіка міжнародных пасажырскіх цягнікоў на 2013/2014 гг.
15 студзеня 2013
Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у міжнароднай каардынацыйнай канферэнцыі упаўнаважаных прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый і пасажырскіх перавозчыкаў Еўропы (ФТЕ).
Канферэнцыя праходзіць у Санкт-Пецярбургу з 14 па 18 студзеня гэтага года. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі больш за 33 краін. У рамках канферэнцыі запланавана правядзенне шэрагу нарад.
На канферэнцыі будуць разглядацца пытанні, звязаныя з курсіраваннем міжнародных цягнікоў і прычапных вагонаў ў зносінах Расія–краіны Еўропы, у тым ліку тых, што едуць праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Дэлегацыя Беларускай чыгункі плануе правядзенне перамоваў з прадстаўнікамі чыгуначных адміністрацый Польшчы, Германіі, Чэхіі, Славакіі па пытанні арганізацыі падвозу пасажыраў з Еўропы ў Беларусь і назад у перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакею з шайбай 2014 года.
Беларускія чыгуначнікі прымуць удзел у працы круглага стала па абмеркаванні перспектыў развіцця пасажырскіх перавозак у Еўропе.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год