Беларуская чыгунка ўкараніла чарговы комплекс электроннай аўтаблакоўкi і ўстройстваў электрычнай цэнтралізацыі з прымяненнем мікрапрацэсарных тэхналогій на ўчастку Віцебск-Полацк
05 студзеня 2013
Новыя прылады электрычнай цэнтралізацыі устаноўлены на станцыях Гараны, Фаміно і Сосніца, а сумежныя перагоны абсталяваны сучаснымі сістэмамі электроннай аўтаблакоўкi з цэнтралізаваным размяшчэннем апаратуры. На ўчастку Віцебск—Полацк (ён, дарэчы, адзін з найбольш грузанапружаных на чыгунцы) — гэта ўжо трэці пускавы комплекс. Аналагічная аўтаблакоўка ўжыта на участках Ксты—Наваполацк і Віцебск—Язвiна.
Такім чынам, ранейшыя ўстройствы аўтаблакоўкi і электрычнай цэнтралізацыі на ўчастку ВіцебскмПолацк поўнасцю заменены сучаснымі сістэмамі на мікрапрацэсарнай элементнай базе. У адрозненне ад рэлейных сістэм аўтаблакоўкi і электрычнай цэнтралізацыі, новыя сістэмы менш энергаёмістыя і маюць пашыраныя функцыянальныя магчымасці па інтэрвальнаму рэгуляванню рухам цягнікоў.
Яшчэ адна важная тэхналагічная асаблівасць — цэнтралізаванае размяшчэнне апаратуры. Гэта павышае яе надзейнасць, скарачае час на аднаўленне пры адмовах, а таксама дае магчымасць рэалізацыі больш складаных і эфектыўных алгарытмаў функцыянавання аўтаблакоўкi.
Укараненне прылад аўтаматычнай блакоўкі і электрычнай цэнтралізацыі з ужываннем мікрапрацэсарных тэхналогій — адзін з прыярытэтных напрамкаў развіцця беларускай стальной магістралі. Прымяненне найноўшых тэхналогій забяспечвае бяспеку руху цягнікоў і павышае аператыўнасць кіравання перавозачным працэсам.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год