Беларускія і латвійскія чыгуначнікі абмяркоўваюць у Рызе пытанні супрацоўніцтва ў сферы эксплуатацыі лакаматываў
31 студзеня 2013
У Рызе праходзіць рабочая сустрэча прадстаўнікоў беларускай магістралі і ТАА «LDZ CARGO», даччынага прадпрыемства ДАТ «Латвійская чыгунка». Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначальвае намеснік начальніка чыгункі Уладзімір Балахонаў.
Бакі абмяркоўваюць пытанні далейшага супрацоўніцтва ў сферы эксплуатацыі лакаматываў Беларускай чыгункі па міждзяржаўным стыкавым пунктце Бігосава на ўчастку Полацк–—Даўгаўпілс, уключаючы цягавае абслугоўванне пасажырскіх і грузавых цягнікоў у адпаведнасці з узгодненым графікам абароту лакаматываў.
Для Беларусі Латвія з'яўляецца важным партнёрам на рынку міжнародных перавозак грузаў і пасажыраў. На латвійскім напрамку чыгуначным транспартам перавозіцца каля 24% беларускіх экспартных грузаў і 46% транзітных грузаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год