Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у выніковым пасяджэнні праўлення ААТ «Российские железные дороги»
17 снежня 2012
Выніковае пасяджэнне праўлення ААТ «Российские железные дороги» праходзіць 17 снежня ў Маскве. Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначальвае Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.
Расійская чыгунка з'яўляецца найважнейшым партнёрам беларускай магістралі ў ажыццяўленні міжнародных перавозак грузаў. За 11 месяцаў 2012 года ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй перавезена 56,3 млн. тон грузаў, што склала 101,9% да аналагічнага перыяду 2011 года. Перавозкі пасажыраў з Расійскай Федэрацыяй за 11 месяцаў 2012 склалі 3,86 млн. чалавек ці 105,2% да аналагічнага перыяду мінулага года.
Таксама з ААТ «Российские железные дороги» ажыццяўляецца ўзаемадзеянне па арганізацыі хуткаснага руху пасажырскіх цягнікоў на кірунку Масква-Мінск-Брэст. У рамках рэалізацыі праекта арганізацыі паскораных пасажырскiх зносін на ўчастку Масква-Брэст-Берлін ААТ «РЖД» плануе выкарыстаць пасажырскі састаў іспанскай кампаніі «Тальго». Рэалізацыя праекта прадугледжвае будаўніцтва па станцыі Брэст-Цэнтральны пераводнага ўстройства. Паміж Беларускай і Расійскай чыгункамі падпісана Пагадненне, якое вызначае этапы рэалізацыі праекта.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2012 год