Беларуская чыгунка забяспечвае своечасовую ачыстку пуцей ад снегу
10 снежня 2012
Беларуская чыгунка аператыўна рэагуе на змены пагодных умоў і своечасова чысціць пуцi і стрэлачныя пераводы ад снегу, што дазваляе забяспечыць рух цягнікоў згодна з графікам.
Таксама своечасова і якасна вядзецца ўборка ад снегу і пасыпка саляна-пясчанай сумессю пасажырскіх платформаў на чыгуначных вакзалах.
Беларуская чыгунка мае неабходную колькасць снегаўборачнай тэхнікі (снегаўборачныя машыны і снегаачышчальнікі) для ўборкі снегу на галоўных, станцыйных і пад'язных пуцях.
Ачыстка ад снегу чыгуначнага палатна з'яўляецца адной з найважнейшых задач па забеспячэнню бяспекі руху цягнікоў у зімовы перыяд. Спецыялісты магістралі пастаянна адсочваюць пагодную сітуацыю, каб у выпадку неабходнасці своечасова накіраваць снегаўборчую тэхніку і спецыялістаў у раёны, дзе чакаецца снегапад.
Для эфектыўнага забеспячэння працы чыгуначнай магістралі зімой на ўсіх аддзяленнях БЧ быў праведзены комплекс падрыхтоўчых мерапрыемстваў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2012 год