Карпаратыўныя навіны
Хуткі агляд 2012 года
- Снежань
Снежань
-
29 снежня 2012Беларуская чыгунка вырабіла першы двухвосевы цеплавоз ТМЭ3
-
28 снежня 2012Беларуская чыгунка адкрывае універсальны зал гульнявых відаў спорту
Урачыстая цырымонія прымеркавана да 150-годдзя Беларускай чыгункі і пройдзе 29-га снежня 2012 года ў Гомелі. У адкрыцці прыме ўдзел кіраўніцтва Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Беларускай чыгункі, прадстаўнікі мясцовай улады і моладзь.
Чытаць далей… -
26 снежня 201227 снежня Беларуская магістраль адзначае свой юбілей. Праз паўтара стагоддзя на станцыі Парэчча паравозны гудок паведаміць аб новай гістарычнай даце - 150-годдзi Беларускай чыгункі
У гонар юбілею магістралі на станцыі Парэчча пройдзе святочны мітынг і тэатралізаваны паказ.
Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства, сярод якіх: ветэраны, моладзь, перадавікі вытворчасці, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, госці прыбудуць на станцыю Парэчча на святочным цягніку на паравознай цязе. Ён адправіцца ў 12.30 з Гродна.
Чытаць далей… -
26 снежня 2012Святочныя канцэрты, прысвечаныя 150-годдзю беларускай магістралі, пройдуць на чыгуначных вакзалах 27 снежня
Заўтра Беларускай чыгунцы споўніцца 150 гадоў. У гэты дзень на вакзалах абласных цэнтраў Беларусі і іншых буйных чыгуначных вакзалах з 13.00 да 14.00 пройдуць выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці.
Чытаць далей… -
22 снежня 2012Беларускай чыгунцы 27 снежня споўніцца 150 гадоў
У Беларускай чыгункі багатая гісторыя, якая пачалася з будаўніцтва ў 1851 годзе ў рамках Санкт-Пецярбургска-Варшаўскай магістралі першага на беларускай зямлі чыгуначнага ўчастка Гродна — Парэчча. Рух на ім быў адкрыты 27 снежня 1862. Менавіта ў гэты дзень паравозны гудок, патрывожыў марозную цішыню пазаштатнага мястэчка Парэчча, апавясціўшы аб пачатку руху цягнікоў і стварэнні сеткі чыгунак на беларускай зямлі.
Чытаць далей… -
22 снежня 2012Узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускай чыгункі ў сродках масавай інфармацыі «150-гадоў - больш, чым гісторыя» адбылося 22 снежня ў Мінску
Конкурс заснаваны дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» і прымеркаваны да святкавання 150-годдзя Беларускай чыгункі.
З прывітальным словам да прысутных выступіў намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Васільевіч Стоцкi, старшыня конкурснай камісіі. Ён адзначыў, што ўзнагароджанне пераможцаў праходзіць напярэдадні юбілею беларускай магістралі, 27 снежня Беларуская чыгунка святкуе свой 150-ы Дзень нараджэння.
Чытаць далей… -
21 снежня 2012Беларуская чыгунка заключыла кантракт з кампаніяй Stadler Bussnang AG на пастаўку 6 электрацягнікоў для рэгіянальных ліній
Беларуская магістраль працягвае планамерную працу, накіраваную на рэалізацыю Ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 202 «Аб мерах па развіццю перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання».
У снежні бягучага года Беларуская чыгунка заключыла кантракт са швейцарскай кампаніяй Stadler Bussnang AG на пастаўку ў 2013-2014 гадах 6 электрацягнікоў FLIRT для рэгіянальных ліній.
Чытаць далей… -
20 снежня 2012Беларуская чыгунка ўводзіць у эксплуатацыю інавацыйны аўтаматызаваны тэхналагічны комплекс па рамонту колавых пар
Урачысты запуск новага абсталявання адбудзецца 21 снежня 2012 у Баранавіцкім вагонным дэпо. Адкрыццё комплексу — гэта маштабны праект па перааснашчэнню Баранавіцкага вагоннага дэпо. Увядзенне інавацыйнага комплексу дасць магчымасць механізаваць і аўтаматызаваць працэс рамонту аднаго з асноўных вузлоў вагона — колавай пары.
Чытаць далей… -
19 снежня 2012Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці»
19 снежня 2012 года намеснік Начальніка Беларускай чыгункі П.В.Стоцкий, у рамках правядзення дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці», наведаў мінскую школу-інтэрнат № 5 для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
У цяперашні час у школе-інтэрнаце выхоўваюцца 106 дзяцей з 5 па 11 класы і 26 чалавек знаходзяцца на постiнтэрнатным аддзяленні. З 106 выхаванцаў школы толькі 12 дзяцей з'яўляюцца поўнымі сіротамі, астатнія - сацыяльныя сіроты.
Чытаць далей… -
14 снежня 2012Беларуская чыгунка перадала ў дар Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы кнігу
2012 год, абвешчаны Указам Кіраўніка дзяржавы, Годам кнігі, адзначаны для нашай краіны некалькімі слаўнымі юбілеямі. У бягучым годзе спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння заснавальнікаў новай беларускай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа, а беларуская магістраль адзначае сваё 150-годдзе.
Чытаць далей… -
14 снежня 2012Беларуская чыгунка запускае новую лінію па зборцы рэйкашпальнай рашоткі
Урачысты пуск адбудзецца 14-га снежня 2012 года ў Баранавічах на базе «Доследнай пуцявой машыннай станцыi № 115». Удзел у мерапрыемстве прымуць кіраўнікі і спецыялісты пуцявой гаспадаркі - удзельнікі спецыялізаванага семінара-нарады, які таксама пройдзе ў гэты дзень у Баранавічах.
Адкрыццё новай лініі адбудзецца ў рамках святкавання 150-гадовага юбілею Беларускай чыгункі. Будзе прадэманстравана работа новай паточнай паўаўтаматычнай звенезборачнай лініі. Удзельнікам семінара пакажуць працэс зборкі пуцявой рашоткі.
Чытаць далей… -
13 снежня 2012Падведзены вынікі круглагадовай спартакіяды
-