Карпаратыўны
Беларуская чыгунка
Сягоння Беларуская чыгунка — гэта лідар нацыянальнай сістэмы перавозак.
З'яўляючыся адным з найважнейшых транспартных комплексаў краіны, у цяперашні час яна паспяхова развіваецца і забяспечвае патрэбнасці эканомікі Беларусі ў перавозках пасажыраў і грузаў.
Адзіная і зладжаная сістэма чыгуначнага транспарту дазваляе галіне будаваць работу па-новаму, распрацоўваць і ўкараняць найноўшыя перадавыя тэхналогіі, забяспечваць бяспеку, бесперабойнасць і надзейнасць функцыянавання найскладанага транспартнага комплексу краіны.
-
Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прадставіў свае праекты на Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак»
19 красавіка 2024 | Карпаратыўныя навіныТурыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прадставіў свае праекты на 26-й Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак», якая праходзіць з 18 па 20 красавіка 2024 года ў шматпрофільным культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна». Чытаць далей… -
У Віцебску падвялі вынікі конкурсу «Краса нашай магістралі» сярод работніц Беларускай чыгункі
19 красавіка 2024 | Карпаратыўныя навіны18 красавіка 2024 года адбыўся фінал чыгуначнага конкурсу прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі» сярод работніц Беларускай чыгункі. Мерапрыемства было арганізавана на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення БЧ.
У спаборніцтве прынялі ўдзел шэсць чыгуначніц-пераможцаў адборачных тураў, якія прайшлі на аддзяленнях магістралі.
Конкурс прыгажосці складаўся з шасці этапаў: партфоліо «Краса магістралі Online», прэзентацыі відэаролікаў пра сябе і сваёй прафесіі «Прыемна пазнаёміцца!», «Прыгажосць прыгледзецца, а розум спатрэбіцца!», у рамках якога ўдзельніцы павінны былі ацаніць жыццёвую сітуацыю і аператыўна прыняць рашэнне, патрыятычнага этапу «Беларусь памятае! Чыгуначнікі памятаюць!», паказу нумароў мастацкай самадзейнасці «Ва ўсёй красе», а завяршыла мерапрыемства дэфіле ў вячэрніх уборах.
Чытаць далей…
Структура
Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным аб'яднаннем, падначаленым Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць:
- 20 арганізацый, якія маюць статус юрыдычнай асобы, з іх 5-даччыных;
- 8 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў);
- 1 прадстаўніцтва Беларускай чыгункі за мяжой.
Упраўленне Беларускай чыгункі
Апаратам кіравання Беларускай чыгункі з'яўляецца Ўпраўленне Беларускай чыгункі, якое складаецца з 30 галіновых службаў, аддзелаў і іншых структурных падраздзяленняў.