Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паслугі па фарміраванні адпраўленчаскіх маршрутаў з парожніх вагонаў, якія не належаць перавозчыку

Беларуская чыгунка аказвае паслугі па фарміраванні адпраўленчаскіх маршрутаў з парожніх вагонаў, якія не належаць перавозчыку.

Паслуга аказваецца пры ўмове, што вагоны маюць дазвол на выхад на пуці агульнага карыстання, васьмізначны нумар і зарэгістраваныя ў Аўтаматызаваным банку даных парку грузавых вагонаў у адпаведнасці з Правіламі эксплуатацыі і панамернага ўліку ўласных грузавых вагонаў (зацверджаны на 68-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці 17-18 мая 2018 г.) за чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, маюць статус тавараў Мытнага саюза.

Кліент мае права распараджацца вагонамі на падставе:

  • права ўласнасці;
  • валодання вагонамі на іншых законных падставах;
  • дагавора, заключанага з уладальнікам вагонаў.

Для разгляду звароту і заключэння дагавора на аказанне паслугі па накапленні і фарміраванні прамых адпраўленчых маршрутаў з парожніх грузавых вагонаў, якія не належаць перавозчыку неабходна прадаставіць наступныя дакументы (завераныя копіі):

  • Статут альбо іншы ўстаноўчы дакумент;

  • Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы;

  • бухгалтарскі баланс за два гады, якія папярэднічаюць заключэнню дагавора;

  • справаздача аб прыбытках і стратах за два гады, якія папярэднічаюць заключэнню дагавора;

  • даведка абслуговага банка аб абаротах па бягучых разліковых рахунках за шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць заключэнню дагавора;

  • даведка абслуговага банка аб адсутнасці патрабаванняў, унесеных у картатэку;

  • дакумент, які пацвярджае статус падатковага плацельшчыка;

  • дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы асобы на падпісанне дагавора (загад аб прызначэнні на пасаду, даверанасць і іншае).

Узор  дагавора  і заяўкі аб аказанні паслугі па накапленні і фарміраванні прамых адпраўніцкіх маршрутаў з парожніх грузавых вагонаў, якія не належаць перавозчыку, на станцыях Беларускай чыгункі.

Кошт паслугі па фарміраванні адпраўленчаскіх маршрутаў з парожніх вагонаў, якія не належаць перавозчыку з 10.07.2023: 

Кантактная інфармацыя:

Аддзел кіравання рухомым саставам і ўзаемадзеяння з аператарскімі кампаніямі службы перавозак Упраўлення Беларускай чыгункі

Тэл: (+375 17) 225 46 30; 225 44 91; 225 44 86
Факс (+375 17) 225 05 20
Е-mail: d_shabeta@upr.mnsk.rw.by; dups_smena@upr.mnsk.rw.by