Памiж Мiнскам i Менскам
Дата | по графику |
Тип тура | экскурсионный |
Транспорт | автобус |
Спачатку едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы — выдатны музей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца народная традыцыйная культура ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі...
Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын XIX стагоддзя, кузню, народную школу... Тут жа "сядзіба пчаляра" з выставай арыгінальных прадметаў пчалярства. А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Гэта і сядзібы лінейнага "пагоннага" сялянскага двара, і сядзібы замкнёнага "вяночны" тыпу — якая векавая мудрасць у кожным з іх! Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!
А потым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне войска Полацкага князя Ўсяслава Чарадзея і войска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і стала першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 годам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…
Уявіць дакладней дух той эпохі нам дапаможа знакаміты рэканструктар і гісторык Юрась УСЦІНОВІЧ. Разам з паплечнікам нам пакажуць рыцарскія баёўкі, баі на мячах, стральбу з лука, мятанне сякер. І Вы, шаноўныя турысты, зможаце атрымаць навыкі боя на мячах, сфатаграфіравацца ў стылевай амуніцыі сярэднявечча…
Далей наш шлях ляжыць у каларытную сядзібу-музей "СТАРЫ МЕНСК" пад старадаўнімі валамі. Пасля смачнага АБЕДА Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500. Пад аповед Глеба Лабадзенкі жыцце людзей таго часу стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — заснавальнік курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы.
Километраж: 60 км.
Продолжительность: 6 часов 30 минут.
Кошт экскурсіі ўключае::
Праезд аўтобусам туркласса
Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
Інтэрактыўная экскурсія па музею з жывой музыкай
Майстар-клас па старадаўніх танцах
Экскурсія па валах Гарадзішча
Экскурсія ў музей "Стары Менск"
Рэканструкцыя рыцарскіх баёў
Фотазона: даспехі
Абед на сядзібе
Фірменны сувенір
Туристический центр «Дортур» оставляет за собой право вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения количества и качества оказываемых услуг.
Стоимость тура: взр. 65,00 дет. 55,00 бел. руб.