Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Хатынь - Курган Славы
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

Экскурсія на ваенна-гістарычную тэму знаёміць з падзеямі Другой сусветнай вайны. Вы даведаецеся пра абарону Мінска ў 1941 годзе, пазнаёміцеся з гераічнымі подзвігамі беларускіх партызан і падпольшчыкаў, а затым накіруецеся да месца болю і смутку ўсяго беларускага народа — мемарыяла  на месцы знішчанай беларускай вёскі Хатынь.

Хатынь — гэта помнік не толькі знішчанай вёсцы, але і помнік усім ахвярам нацызму ў Беларусі.

Дарога да Кургана Славы пройдзе па тых месцах, дзе ўлетку 1944 г. праходзілі баі беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён.

Падчас экскурсіі Вы ўбачыце:

  • помнік Няскоранаму чалавеку. У аснову пакладзены вобраз адзінага сведкі знішчэння Хатыні — І.Камінскага;
  • месца, дзе знаходзілася гумно, у якім згарэлі жыхары вёскі;
  • брацкую магілу хатынцаў;
  • былую вясковую вуліцу, пазначаную першымі вянцамі;
  • зрубы, дзе стаялі хаты;
  • “могілкі вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні;
  • “Сцяну памяці вязняў канцлагераў;
  • “Вечны Агонь;
  • Курган Славы на 19 км Маскоўскай шашы.

Кіламетраж: 180 км.

Працягласць: 5 гадзін.


 

Кошт экскурсіі для зборнай групы:

  • на аднаго чалавека: 50,00/45,00 бел. руб.

заказаць зараз

Адаслаць
Усе туры Беларуси