Глыбокае — Мосар — Будслаў
Дата | па заяўцы |
Тып тура | экскурсійны |
Транспарт | аўтобус |
Будслаў — невялікая вёска на поўначы Мінскай вобласці, вядомая дзякуючы абразу Божай Маці, які ўшаноўваецца як галоўная святыня беларускіх каталікоў. Вядомая з 17 стагоддзя сваімі цудатварэннямі ікона Божай Маці “Будслаўская знаходзіцца ў прыгожым барочным касцёле Успення Багародзіцы, пабудаваным манахамі бернардзінцамі ў 18 стагоддзі.
Горад Глыбокае вядомы як прыватнаўласніцкае мястэчка з ХVІ ст. Размешчаны на пяці азёрах на складаным рэльефе, яно мае выразны сілуэт, сфарміраваны помнікамі архітэктуры яго галоўнай плошчы — кафедральным праваслаўным саборам Нараджэння Багародзіцы (былым касцёлам кармеліцкага манастыра ХVІІ-ХVІІІ стст.) і Траецкім касцёлам ХVІІ — ХХ стст. У гэтых помніках ярка праявілася мастацтва “віленскага барока. Гэты ж стыль быў характэрны і для размешчанага па суседстве з Глыбокім — у Беразвеччы — базыльянскага манастыра. Аповед аб сумным лёсе гэтага манастыра і яго святыні — уніяцкай царквы, таксама знойдзе адлюстраванне ў экскурсіі.
Вёска Мосар была ўладаннем роду Бжастоўскіх, якія пабудавалі тут сваю раскошную сядзібу, знішчаную падчас Першай сусветнай вайны, і касцёл Св. Ганны — помнік архітэктуры класіцызму. Вакол помніка намаганнямі вернікаў і дзейнага ксяндза Юзэфа створаны цудоўны дэндрарый — паркавая кампазіцыя, якую не без падстаў называюць “беларускім Версалем. Гэта месца з’яўляецца ў цяперашні час цэнтрам прыцяжэння мноства людзей.
Праграма:
8.00 — 10.00 Рух аўтобуса да г. Будслаў.
10.00 — 11.00 Экскурсія па касцёле Успення Багародзіцы.
11.00 — 12.00 Рух аўтобуса да г. Глыбокае.
12.00 — 14.00 Наведванне Траецкага каталіцкага храма і кафедральнага сабора.
14.00 — 14.30 Прагулка па Дэндрарыі — самым паўночным батанічным садзе ў Беларусі.
14.30 — 15.30 Пераезд у Мосар.
15.30 — 17.00 Наведванне касцёла Святой Ганны.
17.00 — 17.20 Пераезд ва Удзела.
17.20 — 18.00 Агляд касцёла Дзевы Марыі.
18.00 — 20.00 Рух аўтобуса да Мінска.
20.00 Прыбыццё ў Мінск.