Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Старажытны Полацк
Дата па заяўцы
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

Полацк — самы старажытны горад Беларусі і адзін з найстаражытнейшых гарадоў усіх славян. Менавіта ў гэтым горадзе, несумненна, зараджалася, усталёўвалася і мацнела наша дзяржаўнасць, адсюль ідуць першавытокі нашай нацыянальнай культуры.

Полацк — патрыярх зямлі беларускай — сустракае падарожніка дзівоснай панарамай Заходняй Дзвіны: па рацэ як быццам плыве белакаменная Сафія. Тут урачыста прымалі паслоў, аб’яўлялі вайну і мір, трымалі дзяржаўную казну і рэлігійныя святыні. У сценах Сафійскага сабора цяпер музей і канцэртная зала, дзе можна атрымаць асалоду ад выдатнага гучання аргана.

У горадзе вас чакае рэдкі музей — музей кнігадрукавання, а таксама вы ўбачыце адзіны ў свеце ўнікальны помнік — знак, прысвечаны літары беларускага алфавіта “ў нескладоваму, на думку нашых навукоўцаў, менавіта ў Полацку знаходзіцца цэнтр Еўропы, які адзначаны ўнікальным знакам, а Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр прыцягвае вашу ўвагу светлым абліччам беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай. Тут, у манастыры, знаходзіцца рака з мошчамі прападобнай — нябеснай заступніцы Белай Русі. Старадаўнія вуліцы Полацка памятаюць гукі крокаў легендарна вядомага полацкага князя Усяслава Чарадзея, дойліда Іаана, майстра-ювеліра Лазара Богшы, першадрукара Францыска Скарыны і многіх іншых выдатных дзеячоў беларускай гісторыі і культуры.

Падчас экскурсіі вы ўбачыце:

  • Сафійскі сабор 12 — 18 стст., дзе вы паслухаеце ўзнёслыя гукі аргана;
  • езуіцкі калегіум;
  • помнікі Ф.Скарыне, С.Полацкаму, Е.Полацкай;
  • адзіны ў Беларусі помнік літары ў ( у нескладовае);
  • музей кнігадрукавання і бібліятэку С.Полацкага;
  • геаграфічны цэнтр Еўропы;
  • помнік у гонар перамогі 1817 г.;
  • Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, дзе  знаходзяцца мошчы Святой Еўфрасінні Полацкай і захоўваецца ўнікальны крыж, адноўлены ювелірам І.Кузьмічом;
  • абарончы вал І.Грознага на Ніжнім замку.

Кіламетраж: 500 км.

Працягласць: 14 гадзін.

ПРАГРАМА:

 

07.00

Адпраўленне з Мінска. Прыбыццё ў г. Полацк.

10.30

Аглядная аўтобусная экскурсія “Полацк — найстаражытнейшы горад Беларусі і ўсходніх славян уключае Верхні замак, Сафійскі сабор (помнік гісторыі і архітэктуры XI — XVIII стст.), “Барысаў камень (вялізны валун — помнік эпіграфікі XII стагоддзя), Ніжні замак, абарончы земляны вал Івана Грознага 16 ст., комплекс езуіцкага калегіума (1581 г.), Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр (1120 г.): царква Спаса-Праабражэння (1161 г.), Крыжаўзвіжанскі сабор (XIX ст.), Чырвоны мост (XIX ст.), комплекс Багаяўленскага манастыра, будынак былой Брацкай школы (XVIII ст.), дзе цяпер размяшчаецца музей Беларускага кнігадрукавання і музей-бібліятэка Сімяона Полацкага.

17.00

Адпраўленне з Полацка..

21.00

Прыбыццё ў Мінск.

 

заказаць зараз

Адаслаць
Усе туры Беларуси