Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба знешніх сувязяў

Начальнік службы  Капелька Віталій Iванавіч
Намеснік начальніка службы  Белы Аляксандр Сергеевіч
Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела па супрацоўніцтве з краінамі СНД  Іваноў Дзмітрый Аляксандравіч
Аддзел па супрацоўніцтве з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі, пратаколе і візавай працы  Дзядзюля Антон Барысавіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 46 27 Факс: (+375 17) 374 60 78
E-mail: international@rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба знешніх сувязяў з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка чыгункі, які курыруе пытанні знешніх сувязяў.

Асноўныя задачы і функцыі службы:

  • Фарміраванне асноўных напрамкаў развіцця супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з міжнароднымі арганізацыямі, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту; з чыгункамі, чыгуначнымі і іншымі кампаніямі замежных дзяржаў у мэтах развіцця міжнароднага дзелавога супрацоўніцтва, грузавых і пасажырскіх перавозак, якія ажыццяўляюцца Беларускай чыгункай у міжнародных зносінах.
  • Ажыццяўленне супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту, – Арганізацыяй супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), Саветам па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці (ЦСЖТ), Міжнародным Каардынацыйным саветам па транс'еўразійскіх перавозках (КСТП) і інш.
  • Узаемадзеянне з рабочымі органамі міждзяржаўных арганізацый, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту.
  • Ажыццяўленне супрацоўніцтва з чыгункамі, чыгуначнымі і іншымі кампаніямі замежных дзяржаў.
  • Удзел у распрацоўцы праектаў пагадненняў з міжнароднымі арганізацыямі, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту, чыгункамі, чыгуначнымі і іншымі кампаніямі замежных дзяржаў па актуальных пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнага транспарту.
  • Распрацоўка праектаў лакальных прававых актаў Беларускай чыгункі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнага транспарту.
  • Арганізацыя і каардынацыя, пратакольнае забеспячэнне правядзення на Беларускай чыгунцы міжнародных мерапрыемстваў, перамоў і рабочых сустрэч з удзелам кіраўніцтва Беларускай чыгункі, у тым ліку ў фармаце відэаканферэнцый.
  • Арганізацыя ўдзелу кіраўніцтва Беларускай чыгункі ў міжнародных канферэнцыях, форумах, іншых міжнародных мерапрыемствах у Беларусі і за мяжой.
  • Ажыццяўленне ўзаемадзеяння з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь за мяжой, дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь па пытаннях міжнароднага дзелавога супрацоўніцтва.
  • Ажыццяўленне аператыўнага кіраўніцтва дзейнасцю прадстаўніцтваў Беларускай чыгункі за мяжой.
  • Ажыццяўленне ўзаемадзеяння з прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту, чыгунак, чыгуначных і іншых кампаній замежных дзяржаў.
  • Арганізацыя работы па візавым забеспячэнні работнікаў Беларускай чыгункі пры накіраванні ў службовыя камандзіроўкі за мяжу. Узаемадзеянне з консульскімі падраздзяленнямі дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі і за мяжой па пытаннях афармлення і выдачы віз. Арганізацыя візавай падтрымкі для замежных партнёраў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь.
  • Ажыццяўленне рабочага перакладу з замежных моў на рускую мову ўваходнай карэспандэнцыі, якая паступае ад міжнародных арганізацый, працоўных органаў міждзяржаўных утварэнняў, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту, чыгунак, чыгуначных і іншых кампаній замежных дзяржаў.
Прадстаўніцтва Беларускай чыгункі за мяжой

Кіраўнік прадстаўніцтва ў Расійскай Федэрацыі – Фурэнец Аляксей Міхайлавіч

Пл. Цвярской заставы, д. 5а, офіс 219
125047, г. Москва, Расійская Федэрацыя
Тэл./факс: +7 495 262 94 27
Чыг. тэлефон: 7 900 2 94 27
E-mail: bc_ru@isc.by