Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба вагоннай гаспадаркі

Начальнік службы  Жарносенка Генадзь Іванавіч
Першы намеснік начальніка службы  Дзiнкевiч Аляксанр Васiльевiч
Намеснік начальніка службы па тэхнічнай палітыцы
Намеснік начальніка службы Кальніцкі Аляксандр Мікалаевіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 49 83, факс 225 47 67
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба вагоннай гаспадаркі з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні намесніка Начальніка Беларускай чыгункі, які курыруе лакаматыўную і вагонную гаспадаркі.

Асноўныя кірункі дзейнасці

  1. Ажыццяўленне тэхнічнага і аператыўнага кантролю за дзейнасцю вагоннай гаспадаркі Беларускай чыгункі, у склад якой ўваходзяць вагонныя дэпо і прамывачна-прапарачныя станцыі.
  2. Ажыццяўленне тэхнічнага і аператыўнага кіравання забеспячэнем планавых відаў рамонту грузавых вагонаў і кантэйнераў на аснове выкарыстання дасягненняў навукі, новых тэхналогій і перадавога вопыту.
  3. Планаванне і арганізацыя якаснага выканання планавых відаў рамонту грузавых вагонаў і кантэйнераў інвентарнага парку Беларускай чыгункі, а таксама прагназаванне рамонту вагонаў уласнасці іншых арганізацый.
  4. Арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання грузавых і пасажырскіх цягнікоў у пунктах тэхнічнага абслугоўвання (ПТА).
  5. Арганізацыя бягучага адчэпнага рамонту вагонаў і падрыхтоўкі вагонаў пад пагрузку, у тым ліку цыстэрнаў на прамывачна-прапарачных станцыях (ППС).
  6. Кантроль за тэхнічным станам вагоннага парку, арганізацыя работы па пытаннях падаўжэння тэрміну службы і мадэрнізацыі грузавых вагонаў.
  7. Распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі руху цягнікоў.
  8. Удзел у арганізацыі праектаў вагонабудавання і засваення выпуску прадукцыі.
  9. Ажыццяўленне кантролю за выкананнем мерапрыемстваў па рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў і ўкараненні рэсурсазберагальных тэхналогій у вагонных дэпо, прамывачна-прапарачных станцыях.
  10. Распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, засваенні новых тэхналогій рамонту рухомага саставу, аднаўленні і вырабу запасных частак, засваенні новых метадаў дыягностыкі асноўных вузлоў і агрэгатаў.
  11. Планаванне і ўвод у эксплуатацыю прыбораў бяспекі і сродкаў дыягностыкі, што кантралююць тэхнічны стан дэталяў і вузлоў вагонаў пры рамонце і эксплуатацыі.