Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба статыстыкі

Начальнік службы  Швыроў Сяргей Мікалаевіч
Першы намеснік начальніка службы Чапялевіч Аляксандр Аляксандравіч
Намеснік начальніка службы Кучарук Андрэй Станіслававіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл.: (+375 17) 225 47 11, 225 47 12, 225 47 13, факс: (+375 17) 225 10 70
E-mail: nch@upr.mnsk.rw.by  
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба статыстыкі з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі.

Асноўныя задачы і функцыі службы статыстыкі:

  • Арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва, каардынацыя і кантроль дзейнасці арганізацый Беларускай чыгункі, структурных падраздзяленняў Упраўлення Беларускай чыгункі па выкананні парадку вядзення дзяржаўных статыстычных назіранняў, ведамаснай справаздачнасці, выхадных формаў (справаздач) па чыгуначным транспарце, што фарміруюцца ў рамках функцыянавання ведамасных аўтаматызаваных баз (банкаў) дадзеных, і прымянення усталяванай метадалогіі з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі.
  • Удасканаленне сістэмы ўліку і справаздачнасці, метадалогіі фарміравання паказчыкаў работы Беларускай чыгункі з улікам адзінай метадалагічнай і ўліковай палітыкі ў галіне чыгуначнай статыстыкі.
  • Арганізацыя збору, фарміраванне агрэгаваных дадзеных па аб'яднанні, своечасовае прадстаўленне устаноўленым парадкам адпаведнай статыстычнай і ведамаснай справаздачнасці, інфармацыі органам дзяржаўнай статыстыкі і дзяржаўным арганізацыям, упаўнаважаным на вядзенне дзяржаўнай статыстыкі.
  • Устанаўленне парадку, тэрмінаў і аб'ёму складання і прадстаўлення выходных формаў (справаздач) па чыгуначным транспарце, што фарміруюцца ў рамках функцыянавання ведамасных аўтаматызаваных баз (банкаў) дадзеных, і ведамаснай справаздачнасці. Распрацоўка пераліку устаноўленых формаў справаздачнасці, якія дзейнічаюць у арганізацыях Беларускай чыгункі, на бягучы год.
  • Распрацоўка і перагляд з удзелам структурных падраздзяленняў Упраўлення Беларускай чыгункі зместу і структуры форм ведамаснай справаздачнасці, выходных формаў (справаздач) па чыгуначным транспарце, што фарміруюцца ў рамках функцыянавання ведамасных аўтаматызаваных баз (банкаў) дадзеных, інструкцый і ўказанняў па iх запаўненню.
  • Падрыхтоўка і своечасовае давядзенне да арганізацый Беларускай чыгункі нарматыўных актаў па пытаннях арганізацыі і збору дзяржаўнай статыстычнай і ведамаснай справаздачнасці.
  • Вядзенне статыстычнага ўліку грузавых вагонаў і кантэйнераў інвентарнага парку, уласных грузавых вагонаў у аўтаматызаваных сістэмах уліку Беларускай чыгункі. Забеспячэнне інфармацыйнага ўзаемадзеяння з Інфармацыйна-вылічальных цэнтрам чыгуначных адміністрацый па вядзенні Аўтаматызаванага банка дадзеных парку грузавых вагонаў і Аўтаматызаванага банка дадзеных універсальных кантэйнераў інвентарнага парку чыгунак дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі.
  • Арганізацыя правядзення перапісаў грузавых вагонаў і кантэйнераў на Беларускай чыгунцы, аналіз іх вынікаў.
  • Распрацоўка метадалогіі уліку выканання графіка руху цягнікоў міжнародных ліній, міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнес-класа і эканомкласа, гарадскіх ліній, камерцыйных ліній і грузавых цягнікоў на Беларускай чыгунцы. Ажыцяўленне аналізу графіка выкананага руху цягнікоў і кантролю за якасцю яго выканання.
  • Распрацоўка, удзел у распрацоўцы і ўзгадненне праектаў нарматыўных актаў Беларускай чыгункі, падрыхтаваных структурнымі падраздзяленнямі Упраўлення Беларускай чыгункі, па пытаннях статыстыкі.
  • Узаемадзеянне з суседнімі чыгункамі і Дырэкцыяй Савета па чыгуначным транспарце па ўліку перадачы міжнародных пасажырскіх цягнікоў.
  • Распрацоўка метадалогіі па стварэнні аўтаматызаваных баз (банкаў) дадзеных, інфармацыйна-аналітычных і інфармацыйна-кіраўнікоў сістэм па пытаннях аператыўнага і статыстычнага ўліку, фарміравання ўсталяванай справаздачнасці і ўдзел у распрацоўцы і ўкараненні іх на Беларускай чыгунцы.
  • Забеспячэнне прадстаўлення статыстычных дадзеных аб рабоце Беларускай чыгункі Савету па чыгуначным транспарце дзяржаў - удзельніц Садружнасці, арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак і Міжнароднаму саюзу чыгунак у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі.