Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Аддзел арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Начальнік аддзела арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Берднік Аляксандр Уладзіміравіч
Намеснік начальніка аддзела арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Лапацін Дзяніс Георгіевіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл./факс (+375 17) 225 44 96, факс 225 44 08
E-mail: npo_berdnik@upr.mnsk.rw
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба прамысловага забеспячэння з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні намесніку Начальніка Беларускай чыгункі.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • у матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні
  1. Арганізацыя матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння на Беларускай чыгунцы. Каардынацыя работы арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, па стварэнні адзінай інтэграванай сістэмы кіравання матэрыяльнымі рэсурсамі.
  2. Распрацоўка і рэалізацыя мер, накіраваных на развіццё і ўдасканаленне адзінай інтэграванай сістэмы кіравання матэрыяльнымі рэсурсамі на Беларускай чыгунцы.
  3. Фарміраванне планаў закупкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей для забеспячэння рамонтных праграм і перавозачнага працэсу Беларускай чыгункі, аналіз і кантроль выканання..
  4. Фарміраванне і зацвярджэнне пераліку тавараў, якія плануюцца да закупкі па імпарту.
  5. Кантроль і аналіз наяўнасці, руху, захоўвання, укамплектавання запасаў і абарачальнасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей у арганізацыях, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі.
  6. Планаванне, аналіз і кантроль выканання паказчыкаў «экспарт тавараў» і «сальда знешняга гандлю таварамі».
  7. Кантроль і аналіз выканання дзяржаўнага заказу на пастаўку (загатоўку, здачу) лому і адходаў чорных і каляровых металаў, каштоўных металаў у выглядзе лому і адходаў, якія змяшчаюць гэтыя металы, арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, і гаспадарчымі таварыствамі, акцыі якіх перададзены ва ўпраўленне Беларускай чыгункі.