Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба арганізацыі працы і заработнай платы

Начальнік службы  Малочнікаў Эдуард Гаррыевiч
Намеснік начальніка службы  Русакова Маргарыта Барысаўна

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 47 29
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба арганізацыі працы і заработнай платы з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў Начальніка Беларускай чыгункі.

На службу ўскладаюцца наступныя задачы:

  • Арганізацыя і каардынацыя работ па нарміраванні працы, удасканаленні форм і сістэм аплаты працы, рацыянальным выкарыстанні працоўнага часу ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях (філіялах) Беларускай чыгункі, узмацненню ролі матэрыяльнага стымулявання ў забеспячэнні росту прадукцыйнасці працы, павышэнню эфектыўнасці і якасці выконваемых работ і аказваемых паслуг, эканоміі рэсурсаў.
  • Удзел у падрыхтоўцы прапаноў па стварэнні, рэарганізацыі, ліквідацыі арганізацый, адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў), структурных падраздзяленняў Упраўлення Беларускай чыгункі, удасканаленні іх структур і змяненні колькасці работнікаў.
  • Узаемадзеянне з органамі дзяржаўнага кіравання па пытаннях распрацоўкі тарыфна-кваліфікацыйных даведнікаў і кваліфікацыйных даведнікаў пасад служачых у частцы, якая тычыцца Беларускай чыгункі.
  • Распрацоўка нарматыўных, прававых, у тым ліку лакальных, актаў і метадычных дакументаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю службы.
  • Аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі па пытаннях распрацоўкі штатных раскладаў арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Беларускай чыгункі.
  • Удзел у атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы, распрацоўцы ўмоў конкурсу прафесійнага майстэрства, спаборніцтваў, аглядаў-конкурсаў, мерапрыемстваў па развіцці творчай актыўнасці работаючых, распаўсюджванню перадавога вопыту.
  • Удзел у распрацоўцы агульных нормаў гарантый і пераваг для ўключэння ў калектыўныя дагаворы арганізацый, накіраваных на абарону працоўных правоў, эканамічных і сацыяльных інтарэсаў работнікаў, забеспячэнне ўзаемадзеяння ў рамках сістэмы сацыяльнага партнёрства.