Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба ўнутранага аўдыту і эканамічнай бяспекі

Начальнік службы Гільдзюк Руслан Віктаравіч
Намеснікі начальніка службы Лучына Дзмітрый Анатольевіч
Намеснік начальніка службы-начальнік аддзела
эканамічнай бяспекі
Марчанка Сяргей Уладзіміравіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл.: (+375 17) 225 13 61, 225 13 09, 225 12 03, 225 39 66, факс (+375 17) 225 33 50
E-mail: nbe@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220039, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Брэст-Літоўская, 13

Служба ўнутранага аўдыту і эканамічнай бяспекі з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні Начальніка Беларускай чыгункі. Па пытаннях, якія не адносяцца да выключнай кампетэнцыі Начальніка Беларускай чыгункі, службу курыруе галоўны эканаміст Беларускай чыгункі.

У сваёй дзейнасці служба кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, лакальнымі прававымі актамі Беларускай чыгункі.

Асноўная задача службы:

  • забеспячэнне належнага ўзроўню надзейнасці сістэмы ўнутранага кантролю ў арганізацыях Беларускай чыгункі, накіраванага на папярэджанне, своечасовае спыненне і ліквідацыю магчымых парушэнняў і недахопаў іх дзейнасці, рацыянальнага, эканамічнага і эфектыўнага выкарыстання фінансавых, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, паўнаты і своечасовасці паступлення даходаў за аказаныя Беларускай чыгункай паслугі;

Асноўныя напрамкі дзейнасці службы:

  • ацэнка стану ўнутранага кантролю арганізацый Беларускай чыгункі ў частцы выкарыстання маёмасці, фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў, забеспячэння захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, паўнаты і своечасовасці паступлення даходаў за аказаныя арганізацыямі паслугі, выкананыя работы;

  • аналіз рызык ўзнікнення парушэнняў у фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый, ўнясенне прапаноў па іх нейтралізацыі;

  • выпрацоўка карэкціруючых мер, накіраваных на папярэджанне, выяўленне і спыненне негатыўных тэндэнцый, парушэнняў і недахопаў у фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый, забеспячэнне рацыянальнага, эканамічнага і эфектыўнага выкарыстання фінансавых, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, паўнаты і своечасовасці паступлення даходаў за аказаныя Беларускай чыгункай паслугі;

  • павышэнне ўзроўню эканамічнай бяспекі арганізацый Беларускай чыгункі, задзейнічанне нявыкарыстаных рэзерваў павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці;

  • аналіз выканання арганізацыямі Беларускай чыгункі дзеючага парадку закупак тавараў (работ, паслуг);

  • арганізацыя і ажыццяўленне метадычнай работы па папярэджанні крадзяжоў матэрыяльных каштоўнасцей арганізацый Беларускай чыгункі.