Фізічная культура і спорт на Беларускай чыгунцы
На Беларускай чыгунцы вялікая ўвага надаецца развіццю фізічнай культуры і спорту і прапагандзе здаровага ладу жыцця. Захавана і ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база стадыёнаў, спартыўных залаў, басейнаў, што дапамагае ўмацоўваць здароўе, развіваць масавасць спорту, удасканальваць спартыўнае майстэрства.
У цяперашні час на Беларускай чыгунцы функцыянуе 10 стадыёнаў, 4 басейна, 10 спартыўных залаў, 1 манеж, 9 трэнажорных залаў, а таксама плоскасныя збудаванні і іншыя спартыўныя пляцоўкі.
У 2013 годзе ў Гомелі ўведзены ў эксплуатацыю ўніверсальны зал гульнявых відаў спорту, у якім можна праводзіць спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню.
Для прыцягнення чыгуначнікаў і членаў іх сем'яў да масавых заняткаў фізічнай культурай на Беларускай чыгунцы арганізавана работа больш за 650 спартыўных секцый, клубаў і груп аздараўленчай накіраванасці, у якіх пастаянна займаецца больш за 12 000 чыгуначнікаў. Штогод у арганізацыях магістралі праводзіцца больш за 850 спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел як чыгуначнікі, так і члены іх сем'яў.
Вялікая ўвага надаецца далучэнню да заняткаў фізічнай культурай і спортам падрастаючага пакалення. Неад'емнай часткай спартыўнага жыцця сталі спартландыі, спартыўныя конкурсы сем'яў чыгуначнікаў «Тата, мама, я — спартыўная сям'я», акцыі «За здаровы лад жыцця», вечары-ўшанавання фізкультурнікаў і спартсменаў. У культурна-спартыўных цэнтрах арганізаваны заняткі дзіцячых груп па міні-футболе, плаванні, тэнісе, футболе, каратэ і іншых запатрабаваных відах спорту.
Сумесна з Мінтрансам («Трансспорт»), Беларускім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, ФПБ, Мінспортам, МССЖ пастаянна арганізоўваецца ўдзел работнікаў чыгункі ў рэспубліканскіх, міжгаліновых, міжнародных спаборніцтвах, выязных семінарах і канферэнцыях, рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы.
Фотагалерэя