Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка павялічыла ў ліпені аб'ёмы продажу праязных дакументаў з электроннай рэгістрацыяй на 13%

26 жніўня 2013

Больш за 35 тыс. білетаў на цягнікі набылі пасажыры Беларускай чыгункі ў ліпені бягучага года праз Інтэрнэт з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць іх у білетнай касе. Гэта перавысіла ўзровень чэрвеня бягучага года на 13%, а студзеня — у 3,6 разы.

Усяго за 7 месяцаў бягучага года праз Інтэрнэт было набыта 268 тыс. білетаў на цягнікі, у тым ліку з паслугай электроннай рэгістрацыі — 159 тыс. білетаў.

 

Беларуская магістраль плануе далейшае ўдасканаленне анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў. У тым ліку вядзецца работа па падлучэнні сэрвісу продажу праязных дакументаў на сайце www. poezd.rw.by да сістэмы інтэрнэт-эквайрынгу, якую плануецца завяршыць у 2013 годзе. Гэта дасць магчымасць забяспечыць магчымасць аплаты білетаў па банкаўскіх картках плацежных сістэм Visa International, MasterCard WorldWide любога банка свету.

Нагадваем, сёння праз Інтэрнэт з дапамогай аплатных картак беларускіх банкаў, а таксама праз сістэму электронных грошай Easy Pay і Web Money можна аплаціць білеты на ўсе цягнікі, якія курсiруюць па Беларускай чыгунцы. Пры афармленні ў касе аплачаных праз Інтэрнэт праязных дакументаў пасажыру дастаткова прад'явіць касіру бланк заказу на паездку (альбо паведаміць нумар заказу — 14 лічбаў) і дакумент, які сведчыць асобу. Атрымаць аплачаныя праз Інтэрнэт праязныя дакументы таксама можа давераная асоба пасажыра, якой дастаткова прад'явіць касіру свой пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Пры куплі праязнога дакумента праз Інтэрнэт можна скарыстацца дадатковай паслугай — электроннай рэгістрацыяй на ўсе цягнікі, якія курсiруюць ў межах Беларусі, а таксама на 17 пар цягнікоў у зносінах з Расіяй і на цягнік Мінск—Рыга.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год