Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі ў Александрыю гледачоў на свята «Купалле»

02 ліпеня 2013

Беларуская чыгунка прызначыла на 6 і 7 чэрвеня дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа для перавозкі гасцей свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў"), які пройдзе ў гэтыя дні ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна.

Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па маршруце Магілёў—Копысь—Магілёў. На 6 ліпеня прызначаны цягнік № 6670/6671, які адправіцца з Магілёва ў 15.58 і прыбудзе на станцыю Копысь ў 16.50. Таксама будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 6672, які адправіцца з Магілёва 6 ліпеня ў 21.55 і прыбудзе ў Копысь ў 22.47.

На 7 ліпеня прызначаныя дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа № 6686 Копысь-Магілёў (час адпраўлення з Копысі — 04.52, прыбыцця ў Магілёў — 05.50), № 6673 (час адпраўлення з Копысі — 00.14, прыбыцця ў Магілёў — 01.12).

 

Пасажыры таксама могуць даехаць на свята ў Александрыю графікавымi цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год