Навіны для пасажыраў
Ліпень
-
31 ліпеня 2013Зала чакання Гродзенскага чыгуначнага вакзала адкрые дзверы для пасажыраў 1 жніўня 2013 г.
Пасля рэканструкцыі чыгуначны вакзал у Гродне ўвойдзе ў лік самых сучасных у краіне. Па ўзроўні тэхнічнага абсталявання і камфорту заходнія чыгуначныя вароты краіны ў Гродне не будуць саступаць шматлікім еўрапейскім аналагам. Тут палепшацца ўмовы як для працы персанала, так і для адпачынку пасажыраў.
Праект рэканструкцыі прадугледжвае абсталяванне ліфта для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, камфартабельных зон для адпачынку, інтэрнэт-кафэ, канферэнц-залы, а таксама гасцініцы на 27 месцаў. Дарэчы, часткова яна ўжо працуе.
У зале чакання, якая адкрыецца пасля рамонту 1 жніўня 2013 года, будзе ўстаноўлена зручная сучасная мэбля, з'явяцца сучасныя табло, а таксама інфармацыйныя таблічкі на дзвюх мовах, у тым ліку і на англійскай. Новае абсталяванне з'явіцца і ў касавым зале.
Чытаць далей… -
-
02 ліпеня 2013Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі ў Александрыю гледачоў на свята «Купалле»
Беларуская чыгунка прызначыла на 6 і 7 чэрвеня дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа для перавозкі гасцей свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў"), які пройдзе ў гэтыя дні ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна.
Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па маршруце Магілёў—Копысь—Магілёў. На 6 ліпеня прызначаны цягнік № 6670/6671, які адправіцца з Магілёва ў 15.58 і прыбудзе на станцыю Копысь ў 16.50. Таксама будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 6672, які адправіцца з Магілёва 6 ліпеня ў 21.55 і прыбудзе ў Копысь ў 22.47.
На 7 ліпеня прызначаныя дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа № 6686 Копысь-Магілёў (час адпраўлення з Копысі — 04.52, прыбыцця ў Магілёў — 05.50), № 6673 (час адпраўлення з Копысі — 00.14, прыбыцця ў Магілёў — 01.12).
Чытаць далей… -
02 ліпеня 2013Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі паломнікаў ў Будслаў на святкаванне 400-годдзя знаходжання тут Будслаўскай іконы Маці Божай
У сувязі з правядзеннем 5—6 ліпеня ў Будславе ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю здабыцця Будслаўскай іконы Маці Божай, Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа для перавозкі паломнікаў.
Чытаць далей…