Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Станцыя Рудзенск Беларускай чыгункі пачне прымаць рэгулярныя рэйсы цягнікоў гарадскіх ліній у канцы бягучага года

21 чэрвеня 2013

Беларуская чыгунка працягвае працу па рэканструкцыі інфраструктуры на ўчастку Мінск—Рудзенск.

У мэтах забеспячэння зручных і бяспечных умоў для пасажыраў на ўчастку выконваюцца работы па перабудове пуці, мадэрнізацыя кантактнай сеткі, устройстваў аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі.

 

Зараз ідуць работы па рэканструкцыі станцыі Мінск-Паўднёвы, прыпынкаў Лошыца і Чыгуначны, станцый Калядзічы, Міханавічы, Рудзенск.

На прыпынку Лошыца і станцыі Мінск-Паўднёвы вышэй стануць пасажырскія платформы, над імі ўсталююць навесы, а пад пуцямі пабудуюць пешаходныя тунэлі.

Зараз Беларуская чыгунка завяршае работу па будаўніцтве падземнага пешаходнага пераходу прыпынкавага пункта Лошыца з выхадам на астраўную пасажырскую платформу праз тунэль, а таксама будаўніцтва астраўной платформы даўжынёй 220 метраў. Яна збудавана на месцы старой, толькі стала шырэй амаль у два разы.

Праектам, распрацоўнікам якога з'яўляецца прадпрыемства «Інстытут «Белчыгунпраект» Беларускай чыгункі, прадугледжана поўнае абнаўленне прыпынкавага пункта. Рэканструкцыя прыпынкавага пункта Лошыца за кошт будаўніцтва новых платформаў, тунэля, сучасных білетных павільёнаў дазволіць не толькі зрабіць прыпынкавы пункт зручнейшым для пасажыраў, а таксама павялічыць бяспеку руху.

Рэканструкцыя чыгуначнай інфраструктуры на ўчастку Мінск—Рудзенск мае вялiкае значэнне ў сувязі з правядзеннем у Беларусі ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі, паколькі дазволіць арганізаваць зручнае перамяшчэнне ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату цягнікамі гарадскіх ліній паміж прыпынкамі Лошыца і Масюкоўшчына, зблізку якіх размешчаны спартыўныя арэны.

Прыблiзны аб'ём фінансавых сродкаў складае 248,0 млрд рублёў.

Завяршыць рэканструкцыю інфраструктуры на ўчастку Мінск—Рудзенск плануецца ў 2013 годзе. Да канца 2015 года развіццё гарадскіх ліній будзе працягнута на кірунку Мінск—Смалявічы.

Для выканання будаўнічых работ беларуская магістраль вымушана арганізоўваць на ўчастку Мінск—Рудзенск «вокны», г. з. прыпыняць на вызначаны час рух цягнікоў, змяняць іх маршрут накiравання, і нават адмяняць са звароту на працяглы час асобныя цягнікі.

Беларуская чыгунка прыносіць выбачэнні ўсім пасажырам за часовыя нязручнасці і просіць паставіцца да сітуацыі з разуменнем, бо канчатковая мэта гэтай працы — паляпшэнне транспартнага абслугоўвання насельніцтва.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Тэгі: Рудзенск
Да спісу навін за 2013 год