Беларуская чыгунка павялічыла ў маі аб'ём перавозак пасажыраў на 2,1%
04 чэрвеня 2013
Паводле папярэдняй інфармацыі, у маі бягучага года па Беларускай чыгунцы было перавезена 10 млн пасажыраў, што складае 102,1% да мая мінулага года і 125% — да красавіка бягучага года.
Выкананне пасажыраабароту за май ацэньваецца на ўзроўні 104,3% да мая мінулага года і 116,3% — да красавіка бягучага года.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год