Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні майскіх святаў

12 красавіка 2013

У сувязі з ростам пасажырапатоку, якi чакаецца ў дні майскіх святаў, Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэннi перавозак пасажыраў.

Прапрацоўваецца графік прызначэння дадатковых саставаў для перавозкі пасажыраў у межах рэспублікі. Ужо сёння Беларуская чыгунка прызначыла шэраг цягнікоў у міжнародных зносінах, продаж бiлетаў на іх будзе адкрыты з 13 красавіка.

У тым ліку, прымаючы пад увагу папулярнасць напрамка Мінск–Вільнюс, на 9 і 10 мая па дадзеным маршруце прызначаны дадатковы цягнік № 201/202. З Мінска ён будзе адпраўляцца ў 8.17, прыбываць у Вільнюс — у 11.51. Час адпраўлення цягніка з Вільнюса — 19.55, прыбыцця ў сталіцу Беларусі — 23.33.

 

4 і 5 мая па беларускай магістралі будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 210 Баранавічы-Палескія–Масква, які будзе адпраўляцца з Баранавіч у 18.22. У адваротным кірунку цягнік № 209 адправіцца з Масквы 5 мая ў 13.54, 6 мая — у 14.32.

На 12 мая прызначаны дадатковы цягнік № 230 Мінск-Масква. Са сталіцы Беларусі ён адправіцца ў 22.38 і прыбудзе ў Маскву 13 мая ў 9.27. Час адпраўлення цягніка № 229 ў зваротным напрамку — 13 мая ў 13.54, прыбыцця ў Мінск — у 23.29.

У красавіку і маі ў зносінах з Расіяй па Беларускай чыгунцы таксама будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі фарміравання Федэральнай пасажырскай кампаніі (даччынай кампаніі ААТ «РЖД»). Беларускімі і расійскімі чыгуначнікамі ўзгоднена прызначэнне цягнікоў, у першую чаргу, па такіх папулярных маршрутах як Масква–Брэст–Масква, Масква–Мінск–Масква, Санкт-Пецярбург–Брэст–Санкт-Пецярбург.

Акрамя таго, транзітам праз Беларусь у святочныя дні будуць курсіраваць наступныя дадатковыя цягнікі: № 148/147 Калінінград–Масква (адпраўленнем з Калінінграда 29 красавіка і 11 мая, з Масквы — 30 красавіка і 12 мая); № 80/79 Калінінград–Санкт-Пецярбург–Калінінград (адпраўленнем з Калінінграда 29 красавіка і 10 мая, з Санкт-Пецярбурга 30 красавіка і 11 мая); № 247/248 Санкт-Пецярбург–Львоў (адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга 27 красавіка, а таксама 1, 5 і 8 мая, назад са Львова — 29 красавіка, а таксама 3, 6 і 10 мая); № 19/20 Санкт-Пецярбург–Адэса (адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга 30 красавіка і 8 мая, з Адэсы — 2 і 10 мая).

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Беларуская чыгунка працягне працу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у перыяд майскіх святаў. Плануецца прызначэнне дадатковых цягнікоў як для перавозак пасажыраў у межах рэспублікі, так і ў міжнародных зносінах.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год