Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў сувязі з маючымі месца выпадкамі парушэнняў правілаў адміністрацыйнага рэгулявання пры перавозках грузаў па тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза нагадвае

28 ліпеня 2015

Пры ажыццяўленні перавозак грузаў чыгуначным транспартам па тэрыторыі ЕАЭС дзейнічаюць адзіныя правілы адміністрацыйнага рэгулявання для ўсіх дзяржаў-удзельнікаў — Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Арменія, невыкананне якіх можа паслужыць перашкодай для перавозкі.

Асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў ЕАЭС па гэтым пытанні з'яўляюцца Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 2015/05/29, Рашэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 16.08.2012 № 134 «Аб нарматыўных прававых актах у галіне нетарыфнага рэгулявання».

 

Названым рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі усталяваны Адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца забароны або абмежаванні на перасоўванне (ўвоз, вываз, транзіт), а таксама вызначаны ўмовы (напрыклад наяўнасць адпаведнага дазвольнага дакумента) іх перавозкі. У Адзіны пералік тавараў ўвайшлі азонаразбуральныя рэчывы і прадукцыя якая іх змяшчае, небяспечныя адходы, атрутныя, наркатычныя, моцнадзейныя рэчывы і іншыя.

Парадак выдачы названых дазваленчых дакументаў рэгулюецца нацыянальным заканадаўствам дзяржаў-членаў ЕАЭС.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі eec.eaeunion.org.

Да спісу навін за 2015 год