Навіны грузаперавозак
Сакавік
-
19 сакавіка 2013Электравозы БКГ1 сертыфікаваны для міжнародных маршрутаў
Беларуская чыгунка атрымала сертыфікат, які дазваляе эксплуатаваць электравозы БКГ1 ў міжнародных зносінах. Дакумент, які пацвярджае адпаведнасць патрабаванням «НБ ЖТ ЦТ 04-98 электравозы. Нормы бяспекі" і «тэхнічным патрабаванням Беларускай чыгункі", выдаў орган па сертыфікацыі — Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту.
Кантракт на правядзенне сертыфікацыі з БелДУТ заключыў вытворца лакаматываў БКГ1 — Датунскi электравозабудаўнічы завод. Пасля таго, як усе тэхнічныя і юрыдычныя фармальнасці і працэдуры былі пройдзены, кітайскія партнёры перадалі дакумент калегам з Упраўлення Беларускай чыгункі.
Наяўнасць сертыфіката была адной з умоў пастаўкі з Кітая ў Беларусь яшчэ шасці электравозаў БКГ1. Заводская прыёмка трэцяй партыі кітайскай чыгуначнай тэхнікі праходзіць на Датунскiм электравозабудаўнічым заводзе з 18 па 20 сакавіка 2013 года. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць кіраўніцтва і спецыялісты Беларускай чыгункі.
Чытаць далей…