Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны грузаперавозак

Люты

  • 15 лютага 2013
    Беларуская чыгунка пашырае сферу паслуг па мытным афармленні грузаў

    З мэтай удасканалення работы з кліентамі і прыцягнення дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў Беларуская чыгунка пашырае сферу паслуг па мытным афармленні грузаў. У першую чаргу, гэтую працу праводзіць Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі, якое робiць поўны спектр лагістычных паслуг.

    Так, з нядаўняга часу спецыялісты БТЛЦ перайшлі на кругласутачны рэжым працы ў пункце мытнага афармлення (ПМА) на станцыі Маладзечна. Калі раней у начны час сутак тут можна было забяспечыць мытнае афармленне толькі транзітных грузаў, то зараз — таксама экспартных і імпартных грузаў. Гэта дазваляе скараціць прастой вагонаў і паскорыць працэс перавозкі.

    Чытаць далей…
  • 11 лютага 2013
    Беларуская чыгунка будзе супрацоўнічаць з Гамбургскім портам

    Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" (БТЛЦ) Беларускай чыгункі і аб'яднанне «Порт Гамбург Маркетынг» падпісалі ў Мінску пагадненне аб супрацоўніцтве.

    Дакумент накіраваны на ўстанаўленне і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж БТЛЦ і гамбургскім портам у галіне міжнародных мультымадальных перавозак, распрацоўкі новых лагістычных схем дастаўкі грузаў і інфармацыйнага абмену.

    Гамбург з'яўляецца найбуйнейшым марскім портам Германіі і вядучым портам для кантэйнерных і масавых грузаў у Еўропе. Аб'ём марской перавалкі грузаў у порце складае больш за 120 млн. тон у год.  

    Чытаць далей…
  • 6 лютага 2013 г спаўняецца 10 гадоў з дня першага рэйса кантэйнернага цягніка «ВIКIНГ»
    04 лютага 2013
    6 лютага 2013 г спаўняецца 10 гадоў з дня першага рэйса кантэйнернага цягніка «ВIКIНГ»

    Першы цягнік камбінаванага транспарту «Вікінг» быў адпраўлены 6 лютага 2003 г з Адэсы.

    Асноўнай мэтай рэалізацыі праекта цягніка «Вікінг» было пашырэнне транскантынентальных сувязяў краін Скандынаўскага паўвострава і краін басейна Чорнага мора з выкарыстаннем IХ міжнароднага транспартнага калідора.

    Удзельнікамі праекта з'яўляюцца чыгуначныя адміністрацыі Беларусі, Літвы, Украіны. Цягнік курсiруе па маршруце Ільічоўск/Адэса (Украіна)–Беражэсць (Украіна)–Славечна (Беларусь)–Мінск–Гудагай (Беларусь)–Кяна (Літва)–Клайпеда (Літва). Агульная даўжыня яго маршруту складае 1766 км.

    Чытаць далей…