Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны грузаперавозак

Студзень

  • Беларуская чыгунка працягвае працу па рэканструкцыі тэрмінальна-складавай інфраструктуры гарадской таварнай станцыі Калядзічы
    28 студзеня 2013
    Беларуская чыгунка працягвае працу па рэканструкцыі тэрмінальна-складавай інфраструктуры гарадской таварнай станцыі Калядзічы

    У 2013 годзе на гарадской таварнай станцыі (ГТС) Калядзічы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новы крыты прырэйкавы склад плошчай 5000 кв. метраў па выгрузцы і перапрацоўцы тарна-адзінкавых грузаў, што перавозяцца ў крытым рухомым саставе. Таксама пачнецца будаўніцтва новага адміністрацыйнага будынка, з улікам самых сучасных патрабаванняў па абслугоўвання кліентаў.

    Мадэрнізацыя станцыі дазволіць Беларускай чыгунцы прапанаваць грузаўладальнікам якасна новы сэрвіс, ствараючы тым самым перадумовы для павелічэння аб'ёмаў перавозак і прыцягнення дадатковых грузапатокаў у нашу краіну.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка праводзіць работу па арганізацыі перавозак грузаў на аснове электронных перавозачных дакументаў у зносінах з Расіяй
    23 студзеня 2013
    Беларуская чыгунка праводзіць работу па арганізацыі перавозак грузаў на аснове электронных перавозачных дакументаў у зносінах з Расіяй

    Беларуская чыгунка пачала рэалізацыю пілотнага праекта, які прадугледжвае арганізацыю перавозак грузаў па беспапяровых тэхналогіях ў міжнародных зносінах. Дадзеная праца ажыццяўляецца сумесна з Расійскімі чыгункамі.

    У цяперашні час на ўзгодненым бакамі палігоне паміж станцыямі Беларускай чыгункі і Кастрычніцкай чыгункі (ААТ «РЖД») упершыню на тэрыторыі СНД ажыццяўляецца перавозка грузаў з выкарыстаннем электронных перавозачных дакументаў (накладных), падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП).

    Чытаць далей…
  • Аб'ём перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі па Беларускай чыгунцы павялічыўся ў 2012 годзе на 16,6%
    21 студзеня 2013
    Аб'ём перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі па Беларускай чыгунцы павялічыўся ў 2012 годзе на 16,6%

    Па Беларускай чыгунцы ў мінулым годзе ўсімі кантэйнернымі цягнікамі было перавезена 261 тыс. кантэйнераў у дваццацiфутовым эквіваленце (ДФЭ), што перавысіла ўзровень 2011 года на 16,6%.

    Улічваючы сусветную тэндэнцыю кантэйнерызацыi перавозак грузаў, Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу рэалізацыі новых праектаў у гэтай сферы. У 2012 годзе было арганізавана два новыя праекты па перавозцы грузаў кантэйнернымі цягнікамі – па беларускай магістралі пачаў курсаваць кантэйнерны цягнік па маршруце Гiнген (Германія)–Брэст–Масква–Гiнген і кантэйнерны цягнік з камплектуючымі для зборкі аўтамабіляў Ford па маршруце Цярэспаль (Польшча)–Брэст–Елабуга (Расія)–Цярэспаль.

    Чытаць далей…