Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Люты

  • 28 лютага 2018
    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на лепшы музей, пакой баявой і працоўнай славы і лепшую экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі за 2017 год

    На Беларускай чыгунцы выбралі лепшы музей, пакой баявой і працоўнай славы, а таксама лепшую экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ацэньвала наяўнасць дзеючых музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў аддзяленнях дарогі, колькасць адзінак захоўвання музейнага фонду, выяўленых і апрацаваных матэрыялаў па гісторыі транспарту ў архівах Рэспублікі Беларусь, удзел музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца на БЧ, арганізацыю выстаў па гісторыі Беларускай чыгункі і чыгуначнага транспарту, распрацоўку і правядзенне інтэрактыўных праграм і г. д.

    У намінацыі «Лепшы музей аддзяленняў Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву музея гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

    На другім месцы — калектыў музея гісторыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. Трэцяга месца ўдастоены калектыў музея гісторыі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

    У намінацыі «Лепшы музей адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву народнага музея рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Мінск Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 27 лютага 2018
    Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск—Вільнюс

    Для перавозкі пасажыраў у перыяд вялікіх сакавіцкіх выхадных Беларуская чыгунка сумесна з АТ «Літоўскія чыгункі» прызначыла 8 і 9 сакавіка дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск—Вільнюс.

    Чытаць далей…
  • 27 лютага 2018
    Беларуская чыгунка прапануе новыя IT рашэнні ў галіне беспапяровых чыгуначных перавозак

    Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў, звязаных са спрашчэннем і аўтаматызацыяй мытных працэдур, стварэннем адзінай электроннай платформы для дзяржаўных органаў і транспартных арганізацый.

    Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу стварэнню максімальна камфортных, прывабных і канкурэнтаздольных умоў па перавозцы грузаў для кліента. З гэтай мэтай адным з прыярытэтаў функцыянавання і перспектыўнага развіцця з'яўляецца ўкараненне ў тэхпрацэсы чыгуначных грузавых перавозак інфармацыйных тэхналогій.

    БЧ сканцэнтравалася на ўкараненні спецыялізаванай сістэмы Электронная перавозка, якая заснавана на ўжыванні электронных дакументаў з лічбавым подпісам.

    Чытаць далей…
  • 23 лютага 2018
    Паважаныя ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі!

    Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь!

    Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці — гэта мір, спакой і стабільнасць, а таму не выпадкова Дзень абаронцаў Айчыны мае багатую і слаўную гісторыю.

    23 лютага — гэта асаблівая дата ў календары. Гэта свята аб'ядноўвае ўсіх жыхароў нашай вялікай краіны. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням воінаў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. У кожным доме, у кожнай беларускай сям'і беражліва захоўваюць памяць аб мужнасці і гераізме бацькоў і дзядоў.

    Чытаць далей…
  • 23 лютага 2018
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, люты 2018 (Выпуск 78)


    Сёння ў выпуску:

    — Чыгуначнікі прынялі ўдзел у выбарах у мясцовыя Саветы;

    — Грузавы экспрэс-цягнік і пасажырскія перавозкі паміж дзвюма сталіцамі. У Мінску прайшлі перамовы кіраўніцтва чыгунак Беларусі і Латвіі;

    Чытаць далей…
  • 21 лютага 2018
    Вынікі сумеснай работы абмеркавалі беларускія і польскія чыгуначнікі

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам чыгункі Уладзімірам Марозавым прыняла ўдзел у перамовах з кіраўніцтвам Групы АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі». Мерапрыемства прайшло 15—16 лютага ў Варшаве.

    У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі вынікі працы па арганізацыі чыгуначных перавозак грузаў і пасажыраў у зносінах Беларусь—Польшча ў 2017 і перспектывы іх развіцця ў 2018 годзе, планы сумесных дзеянняў у перыяд правядзення работ па мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры ў Рэспубліцы Польшча ў 2018—2020 гадах, пытанні па актуалізацыі дзеючага Пагаднення паміж Беларускай чыгункай і АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» аб узаемадзеянні пры арганізацыі міжнародных чыгуначных перавозак і Пагадненняў з таварыствамі Групы АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» і шэраг іншых пытанняў.

    Важнасць тэм, якія абмяркоўваюцца пацвярджалася прадстаўнічым саставам зацікаўленых удзельнікаў з польскага боку. На сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі таварыстваў Групы АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі»: АТ «ПКП Польскія чыгуначныя лініі» — кампанія, якая кіруе чыгуначнай інфраструктурай ў Рэспубліцы Польшча, АТ «ПКП Карго» — кампанія грузавога перавозчыка, АТ «ПКП Інтэрсіці», ТАА «ПКП ЛХС» — шырокакалейная металургічная лінія — уладальнік інфраструктуры і перавозчык па каляі 1520.

    Чытаць далей…
  • 20 лютага 2018
    Беларуская чыгунка атрымала перамогу ў адкрытым міжнародным турніры па валейболе

    Адкрыты міжнародны турнір па валейболе адбыўся 15—18 лютага ў горадзе Магілёве. Арганізатарамі спаборніцтваў выступіла Беларуская чыгунка. У турніры прынялі ўдзел жаночыя зборныя каманды Беларускай, Латвійскай, Кастрычніцкай (Расія), Львоўскай (Украіна) чыгунак, а таксама мужчынскія зборныя каманды па валейболе горада Магілёва, чыгуначных адміністрацый Латвіі і Расіі (Кастрычніцкая чыгунка).

    Па выніках спаборніцтва мужчынская і жаночая каманды Беларускай чыгункі паказалі найлепшы вынік і занялі першыя месцы.

    Чытаць далей…
  • 20 лютага 2018
    Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі у зносінах Мінск—Львоў

    Беларуская чыгунка па ўзгадненні з ПАТ «Укрзалізныця» у мэтах забеспячэння перавозкі пасажыраў у перыяд сакавіцкіх святаў, развіцця турыстычных маршрутаў прызначыла дадатковыя цягнікі № 494/493 і № 461/462 у зносінах Мінск—Львоў.

    Цягнік № 494/493 з Мінска (праз Гомель, Чарнігаў, Кіеў, Ваўкавыск, Жмерынку, Хмяльніцкі і Цярнопаль) адправіцца 07.03.2018 у 14.13 і прыбудзе на станцыю Львоў 08.03.2018 у 12.00.

    Чытаць далей…
  • 20 лютага 2018
    Беларуская чыгунка ў студзені 2018 года перавезла больш за 12 мільёнаў тон грузаў і 5 мільёнаў пасажыраў

    Па Беларускай чыгунцы ў студзені гэтага года было перавезена 12 мільёнаў 143 тысячы тон грузаў, што склала 127,5% да аналагічнага перыяду 2017 года.

    У тым ліку перавозка грузаў на экспарт дасягнула 4,5 мільёнаў тон, што на 30% больш, чым у студзені 2017 года. Аб'ём транзітных перавозак узрос да 3 мільёнаў 760 тысяч тон (111,6% да студзеня 2017 года).

    Акрамя таго, у студзені 2018 года БЧ забяспечыла пагрузку каля 7 мільёнаў тон грузаў (133% да студзеня 2017 года).

    Чытаць далей…
  • 15 лютага 2018
    13—14 сакавіка бягучага года на Беларускай чыгунцы пройдзе Міжнародная канферэнцыя

    Беларуская чыгунка 13—14 сакавіка плануе правядзенне Міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы». Мерапрыемства пройдзе ў Мінску.

    Сярод удзельнікаў Канферэнцыі прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый, дзяржаўных органаў, транспартна-экспедытарскіх арганізацый, еўрапейскіх чыгуначных перавозчыкаў, грузаўладальнікаў, уласнікаў вагонаў.

    Беларуская чыгунка традыцыйна праводзіць сустрэчы са сваімі партнёрамі і калегамі, на якіх абмяркоўваюцца актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам.

    Чытаць далей…
  • 14 лютага 2018
    Сталовая ўчастка вытворчага харчавання ў лакаматыўным дэпо Віцебск прызнана лепшай вытворчай сталовай Беларускай чыгункі па выніках працы за 2017 год

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2017 годзе. У спаборніцтве прынялі ўдзел 7 участкаў вытворчага харчавання. Пры ацэнцы канкурсантаў журы ўлічвала дзейнасць вытворчых сталовых па павелічэнні ахопу гарачым харчаваннем работнікаў Беларускай чыгункі, павышэнню якасці прадукцыі якая выпускаецца, укараненню сучасных тэхналогій гатавання ежы, удасканаленні і ўкараненню дадатковых формаў і метадаў абслугоўвання, накіраваных на павышэнне прафесійнага майстэрства, абмену вопытам.

    Пераможцам агляду-конкурсу прызнаны калектыў вытворчай сталовай ўчастка вытворчага харчавання Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў лакаматыўным дэпо Віцебск. Трэба адзначыць, што дадзеная сталовая з'яўляецца базавай для Віцебскага чыгуначнага вузла: яна забяспечвае гарачым харчаваннем не толькі работнікаў лакаматыўнага дэпо, але і сталовыя-раздатачныя, буфеты прадпрыемстваў аддзялення. Тут таксама выпускаецца прадукцыя з выкарыстаннем тэхналогіі «шокавай» замарозкі. Акрамя таго, сталовая абсталявана аўтаматызаванай сістэмай разліку чыгуначнікаў з выкарыстаннем карпаратыўных картак.

    Чытаць далей…
  • 13 лютага 2018
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, люты 2018 (Выпуск 77)


    — Вынікі работы. Вынікі 2017 года для Беларускай чыгункі падвялі на Тэхніка-эканамічным савеце;

    — Новы ўзровень сэрвісу. Лінейны Цэнтр транспартнага абслугоўвання адкрылі ў Гомелі;

    Чытаць далей…
  • 02 лютага 2018
    Беларуская чыгунка прапануе новы праект па арганізацыі грузаперавозак

    Беларуская чыгунка з мэтай развіцця грузавых перавозак і прадастаўлення новых транспартна-лагістычных паслуг сумесна з ГАТ «Латвійская чыгунка» праводзіць работу па рэалізацыі праекта грузавога экспрэс-цягніка «Мінск—Рыга».

    Дадзеная ініцыятыва ажыццяўляецца ў рамках дасягнутых дамоўленасцей і рэалізацыі Мемарандума аб супрацоўніцтве па развіцці грузавых перавозак паскоранымі цягнікамі ў зносінах Беларусь—Латвія.

    Аператарам па арганізацыі грузавога экспрэс-цягніка «Мінск—Рыга» вызначана дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс м транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі (БТЛЦ).

    Чытаць далей…