Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Красавік

  • 28 красавіка 2017
    У Сусветны дзень аховы працы на Беларускай чыгунцы вызначылі лепшага спецыяліста па ахове працы

    На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі агляду-конкурсу «Лепшы спецыяліст па ахове працы» за 2016 год. Ён праводзіцца з мэтай павышэння эфектыўнасці і якасці працы па стварэнні ў арганізацыях бяспечных і здаровых умоў працы, прапаганды станоўчага вопыту працы ў галіне аховы працы, прыцягненню ўвагі працадаўцаў і работнікаў да пытанняў паляпшэння ўмоў і аховы працы.

    У выніку пераможцам конкурсу прызнана інжынер па ахове працы Наваполацкай прамывачна-прапарачнай станцыі УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Наста Мініна.

    Усяго на Беларускай чыгунцы працуе больш за 260 спецыялістаў па ахове працы.

    Чытаць далей…
  • 27 красавіка 2017
    1 мая ў Мінску адбудзецца адкрыццё пасля рэканструкцыі чыгуначнага прыпыначнага пункта Курасоўшчына

    Мадэрнізацыя інфраструктуры — адзін з найважнейшых прыярытэтаў у дзейнасці Беларускай чыгункі.

    Адкрыццё прыпыначнага пункта Курасоўшчына пасля рэканструкцыі з'яўляецца чарговым крокам па павышэнню якасці аказваемых паслуг жыхарам і гасцям сталіцы.

    На дадзеным аб'екце Мінскім аддзяленнем Беларускай чыгункі сумесна з ААТ «Дарбудмантажтрэст» выкананы работы па рэканструкцыі пасажырскіх пасадачных платформаў, будынкаў і збудаванняў, пуцявая перабудова, рэканструкцыя кантактнай сеткі. Таксама выканана добраўпарадкаванне прыпыначнага пункта, агароджана тэрыторыя на ўчастку ад станцыі Мінск-Сартавальны да МКАД.

    Прыпыначны пункт Курасоўшчына звязвае два мікрараёна Курасоўшчына (Акцябрскі раён) і Брылевічы (Маскоўскі раён), на якім прадугледжаны прыпынак 40 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. За 2016 год тут адпраўлена больш за паўмільёна пасажыраў. За першы квартал бягучага года — парадку 95 тысяч.

    Адкрыццё прыпыначнага пункта дазволіць палепшыць якасць транспартнага абслугоўвання жыхароў і гасцей горада Мінска за кошт пашырэння паслуг, якія прадастаўляюцца, і стварэння бяспечных умоў праходу праз чыгуначныя пуці.

    Чытаць далей…
  • 27 красавіка 2017
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, красавік 2017 (Выпуск 59)

    Сёння ў выпуску:

    Гатоўнасць да летніх пуцявых работ разгледзелі ў Оршы на выязным тэхніка-эканамічным савеце;

    Чытаць далей…
  • 27 красавіка 2017
    Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення БЧ 30 красавіка адкрые чарговы сезон

    Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (ДЧ) 30 красавіка адкрые чарговы сезон. Ён стане ўжо 62-м па ліку.

    Першы цягнік «Сталічны экспрэс» адправіцца з перона станцыі «Заслонава» ў 11.00. Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце — ад станцыі «Заслонава» праз станцыю «Піянерская» да станцыі «Сасновы Бор» і назад. Перад адпраўленнем саставу ў 9.30 на станцыі пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў.

    Чытаць далей…
  • 27 красавіка 2017
    28 красавіка Беларуская чыгунка далучыцца да Сусветнага дня аховы працы

    28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы. Яго тэма ў гэтым годзе: «Аптымізацыя збору і выкарыстання даных па ахове працы. Умацаванне асноў культуры прафілактыкі». Беларуская чыгунка праводзіць сістэмную работу для таго, каб унесці свой уклад у вырашэнне актуальнай для ўсяго свету праблемы прадухілення няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на рабочых месцах.

    На БЧ асаблівая ўвага надаецца выкананню работ падвышанай небяспекі, своечасова прымаюцца меры па ліквідацыі парушэнняў. Акрамя таго, распрацаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне верагоднасці траўміравання работнікаў, стварэнне бяспечных умоў эксплуатацыі абсталявання і ажыцяўленне безатказнай працы тэхнічных прылад.

    Чытаць далей…
  • 27 красавіка 2017
    Семінар «Тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту. Укараненне патрабаванняў і пацвярджэнне адпаведнасці» адбыўся 27 красавіка на Беларускай чыгунцы

    27 красавіка ў Упраўленні Беларускай чыгункі прайшоў семінар «Тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту. Укараненне патрабаванняў і пацвярджэнне адпаведнасці».

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага дзяржаўнага цэнтра акрэдытацыі, прадпрыемстваў Беларускай чыгункі і інш.

    Удзельнікі форуму азнаёміліся з асноўнымі палажэннямі змяненняў у законах Рэспублікі Беларусь «Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі» і «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці», з заканадаўствам Еўразійскага эканамічнага саюза ў галіне тэхнічнага рэгулявання, а таксама з асноўнымі прынцыпамі ажыцяўлення дзяржаўнага нагляду (кантролю) за выкананнем патрабаванняў Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, асаблівасцямі ацэнкі адпаведнасці чыгуначнай прадукцыі патрабаванням ТР МС.

    Чытаць далей…
  • 26 красавіка 2017
    Больш за 60 тысяч работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

    Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі.

    Усе аддзяленні беларускай магістралі наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася ўборцы воінскіх пахаванняў і помнікаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту. Акрамя таго, работнікі БЧ займаліся добраўпарадкаваннем і падрыхтоўкай да летняга перыяду дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, санаторыяў, наводзілі парадак на тэрыторыі Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», чысцілі ад смецця паласу адводу, прымалі ўдзел у кампенсацыйнай пасадцы дрэў на аб'екце будаўніцтва інтэрната ў аграгарадку Міханавічы Мінскага раёна.

    Таксама, у рамках правядзення суботніка БЧ была арганізавана акцыя «Стоп-заяц», падчас якой прадстаўнікі чыгункі праверылі наяўнасць праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Кантроль ажыцяўляўся на пероне пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку. Парушальнікі прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

    Чытаць далей…
  • 26 красавіка 2017
    На Беларускай чыгунцы адбыўся конкурс сярод каманд дыстанцый электразабеспячэння «Энергія - наша праца, мы рухаем жалезны паток»

    Конкурс сярод каманд дыстанцый электразабеспячэння «Энергія — наша праца, мы рухаем жалезны паток» прайшоў на базе Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Ён праводзіўся на беларускай магістралі ўпершыню і быў арганізаваны ў рамках 155-годдзя Беларускай чыгункі. У конкурсе прынялі ўдзел 24 работніка БЧ. Яго мэта папулярызацыя і павышэнне прэстыжу чыгуначных спецыяльнасцяў, раскрыццё творчага патэнцыялу чыгуначнікаў, а таксама арганізацыя вольнага часу чыгуначнікаў і членаў іх сем'яў.

    Конкурс праводзіўся ў 4 этапы: «Пра энергетыках нямала песень складзена …», «Прафесіяналы сваёй справы», «Выяві сябе» і «У творчым саюзе».

    Чытаць далей…
  • 21 красавіка 2017
    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы за 2016 год

    На Беларускай чыгунцы абралі лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ацэньвала наяўнасць дзеючых музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў аддзяленнях дарогі, колькасць адзінак захоўвання музейнага фонду, выяўленых і апрацаваных матэрыялаў па гісторыі транспарту ў архівах Рэспублікі Беларусь, дапаўненне і абнаўленне раздзелаў экспазіцый і фондаў, удзел музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца на БЧ і т. д.

    У намінацыі «Лепшы музей аддзяленняў Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву музея гісторыі УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». На другім месцы — калектыў музея гісторыі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Трэцяга месца ўдастоены калектыў музея гісторыі РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

    Чытаць далей…
  • 21 красавіка 2017
    На Беларускай чыгунцы выбралі лепшую маладзёжную цягніковую брыгаду

    БЧ падвяла вынікі спаборніцтва на званне «Лепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі» па выніках працы за 2016 год. Конкурс праводзіўся ў рамках 155-годдзя Беларускай чыгункі. Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел 29 цягніковых брыгад. Пры падвядзенні вынікаў ўлічваліся культура абслугоўвання і ўмовы праезду пасажыраў, выкананне цягніковай брыгадай сваіх службовых абавязкаў, захаванне тэхнікі бяспекі, аховы працы і патрабаванняў працоўнай дысцыпліны, графікавы рух цягнікоў, тэмп росту даходаў ад рэалізацыі ў пасажырскіх вагонах тавараў і паслуг і многае іншае.

    У выніку пераможцам спаборніцтва стала моладзевая цягніковая брыгада цягніка № 371/372 паведамленнем Магілёў—Львоў Магілёўскага вагоннага ўчастка РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (начальнік цягніка Рабычына Алеся Валер'еўна).

    Чытаць далей…
  • 20 красавіка 2017
    20 красавіка ў Мінску адкрылася XXXII пасяджэнне Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ

    Беларуская чыгунка выступіла арганізатарам дадзенага міжнароднага форуму. Пасяджэнне КГД праходзіць пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.

    У вітальным звароце да ўдзельнікаў пасяджэння Уладзімір Марозаў распавёў пра асноўныя этапы развіцця Беларускай чыгункі, як найважнейшы складнік міжнароднай чыгуначнай інтэграцыі на еўразійскім прасторы. Сёння Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўстойлівае развіццё транзітных перавозак на аснове добра развітых транспартнай, мытнай і памежнай інфраструктур, якія пастаянна ўдасканальваюцца. Беларуская чыгунка імкнецца эфектыўна выкарыстоўваць свой транзітны патэнцыял і пазіцыянуе сябе ў якасці надзейнага партнёра з пункту гледжання забеспячэння выхаду на рынкі краін Еўрапейскага саюза.

    Чытаць далей…
  • 19 красавіка 2017
    19 красавіка адбыліся перамовы Начальніка Беларускай чыгункі з кіраўніцтвам карпарацыі «Кітайскія чыгункі»

    Перамовы прайшлі ва Упраўленні Беларускай чыгункі. Кітайскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Генеральнага дырэктара карпарацыі «Кітайскія чыгункі» Лю Чжэньфан. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб структуры і функцыянаванні дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» і карпарацыі «Кітайскія чыгункі», а таксама абмеркавалі перспектывы развіцця перавозак грузаў у зносінах Кітай—Еўропа.

    Чытаць далей…
  • 19 красавіка 2017
    22 красавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!»

    22 красавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў. Ініцыятарам выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі. Прадстаўнікі БЧ арганізуюць комплекс мерапрыемстваў па праверцы наяўнасці праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Кантроль будзе ажыцяўляцца на пероне пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку. Таксама ўдзельнікі акцыі раздадуць пасажырам тэматычныя памяткі. Акрамя працаўнікоў БЧ у мерапрыемстве прымуць удзел таксама супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

    Чытаць далей…
  • 18 красавіка 2017
    Беларуская чыгунка прэзентуе свой транзітны патэнцыял на транспартнай выставе «ТрансРасія-2017»

    Выстава праходзіць у г. Краснагорску (Расійская Федэрацыя) з 18 па 20 красавіка.

    Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначальвае першы намеснік Начальніка дарогі Ігар Шылаў.

    «ТрансРасія» на працягу многіх гадоў утрымлівае пазіцыі найбуйнейшага ва Усходняй Еўропе мерапрыемствы па транспарце і лагістыцы.

    Для Беларускай чыгункі галоўная мэта ўдзелу ў выставе - рэклама сваіх паслуг з мэтай прыцягнення дадатковых грузапатокаў, магчымасць прамога кантакту з патэнцыяльнымі кліентамі.

    Чытаць далей…
  • 18 красавіка 2017
    Беларуская чыгунка узнагародзіла лепшых работнікаў галіны

    18 красавіка ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў дарожнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» ў 2016 годзе. Імі сталі больш за 120 працаўнікоў БЧ. Гэта і праваднікі пасажырскіх вагонаў, і білетныя касіры, і дзяжурныя па станцыі, дыспетчары, машыністы лакаматываў і іх памочнікі, электрамеханікі і многія іншыя прадстаўнікі розных прафесій і спецыяльнасцей.

    Чытаць далей…
  • 17 красавіка 2017
    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў адкрыў нараду Упаўнаважаных прадстаўнікоў членаў Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (КГД) Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ)

    17—21 красавіка ў Мінску праходзіць XXXII пасяджэнне КГД (адказных прадстаўнікоў) чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ).

    Праграмай мерапрыемства прадугледжана правядзенне 17—19 красавіка — нарады Упаўнаважаных прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый. 20 красавіка пройдзе XXXII пасяджэнне Канферэнцыі Генеральных дырэктараў АСЧ.

    Беларуская чыгунка выступае арганізатарам дадзенага міжнароднага форуму. Пасяджэнне КГД праходзіць пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.

    Чытаць далей…
  • 17 красавіка 2017
    Вакальны гурт лакаматыўнага дэпо Мінск Беларускай чыгункі «Экстранае тармажэнне» выступіць у фінале рэспубліканскага галіновага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2017»

    Мужчынская вакальная група лакаматыўнага дэпо Мінск «Экстранае тармажэнне» выйшла ў фінал рэспубліканскага галіновага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2017» і будзе прадстаўляць Беларускі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый 1 мая на заключным гала-канцэрце.

    Чытаць далей…
  • 14 красавіка 2017
    22 красавіка Беларуская чыгунка прыме актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку

    Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі.

    Усе аддзяленні беларускай магістралі навядуць парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівую ўвагу нададуць воінскім пахаванням і помнікам, размешчаным побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту. Будзе правераны іх стан і пры неабходнасці яны будуць прыведзены ў парадак. Акрамя таго, работнікі БЧ зоймуцца добраўпарадкаваннем і падрыхтоўкай да летняга перыяду дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, санаторыяў, навядуць парадак на тэрыторыі Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», прымуць удзел у кампенсацыйнай пасадцы дрэў на аб'екце будаўніцтва інтэрната ў аграгарадку Міханавічы Мінскага раёна, а таксама ачысцяць ад смецця паласу адводу.

    Чытаць далей…
  • 14 красавіка 2017
    Беларуская чыгунка праводзіць рэспубліканскі фотаконкурс «Мая родная Беларусь з акна цягніка», прысвечаны 155-годдзю Беларускай чыгункі

    Беларуская чыгунка абвясціла аб правядзенні рэспубліканскага фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка», прысвечанага 155-годдзю Беларускай чыгункі. Ён арганізаваны з мэтай павышэння іміджу беларускай магістралі, выхавання ў грамадзян Рэспублікі Беларусь пачуцця патрыятызму і любові да сваёй Радзімы, яе гістарычнай і культурнай спадчыны, павагі да чалавека працы, а таксама захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў.

    Чытаць далей…
  • 13 красавіка 2017
    Прадстаўнікі Беларускай чыгункі ўдастоены прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2017 года ў галіне працы

    За высокія дасягненні ў працы ў намінацыі «Энергетыка, транспарт і сувязь» намесніку начальніка Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Валерыю Каймовічу прысуджана званне «Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі» 2017 года ў галіне працы.

    Валерый Каймовіч працуе на Беларускай чыгунцы з 1991 года. Сваю працоўную дзейнасць пачаў у Калінкавіцкай дыстанцыі пуці пасля заканчэння Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Са снежня 2010 года прызначаны намеснікам начальніка аддзялення чыгункі.

    За шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё інфраструктуры чыгуначнага транспарту неаднаразова ўзнагароджваўся кіраўніцтвам Беларускай чыгункі і аддзяленнямі дарогі.

    Чытаць далей…
Новости