Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Навагодні экспрэс» пачне курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы 24 снежня

01 снежня 2016

У дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 24 снежня па 8 студзеня па Дзіцячай чыгунцы ім. К.С. Заслонава будзе курсіраваць святочны цягнік «Навагодні экспрэс». Першы ў гэтым святочным сезоне цягнік, кіраваны юнымі чыгуначнікамі, адправіцца з перона станцыі Заслонава 24 снежня ў 10.30.

Дзіцячая чыгунка запрашае мінчан і гасцей сталіцы здзейсніць незабыўнае падарожжа ў краіну чараўніцтва і казкі. У цяперашнім святочным сезоне Дзіцячай чыгункай сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У госці да Дзеда Мароза». Дзеці сустрэнуцца з казачнымі героямі, героямі папулярных мультфільмаў, Дзедам Марозам і Снягуркай, прымуць удзел у навагодніх конкурсах і гульнях.

24, 25 снежня, 2, 7 і 8 студзеня цягнік будзе вазіць пасажыраў з 10.30 да 16.30; 28, 29, 30 снежня першы цягнік адправіцца са станцыі Заслонава ў 13.00, а апошні ў 16.30, 31 снежня рэжым працы Дзіцячай чыгункі з 10.30 да 13.30, а 1 студзеня з 13.30 да 16.30. 5 і 6 студзеня пракаціцца на «Навагоднім экспрэсе» можна будзе з 11.00 да 15.00.

 

Продаж білетаў на «Навагодні экспрэс» адкрыты з 1 снежня. Іх можна набыць на станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі (Праспект Незалежнасці, 86). Кошт білета складае 15 беларускіх рублёў. Каса па папярэднім продажы білетаў працуе штодня (акрамя панядзелка і аўторка) з 9.00 да 17.30 (перапынак з 13.30 да 14.00). Тэлефон для даведак — 267-25-22.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год