Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэканы Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту пройдуць стажыроўку на Беларускай чыгунцы

23 снежня 2013

Стажыроўка на Беларускай чыгунцы дэканаў факультэтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту (УА «БелДУТ») па арганізацыйна-адміністрацыйнай рабоце пройдзе ў Мінску 24—27 снежня.

Мэтамі мерапрыемства з'яўляюцца вывучэнне арганізацыі і спецыфікі дзейнасці Беларускай чыгункі, а таксама яе патрэбнасці ў спецыялістах на перыяд 2015—2020 гг.

 

У ходзе стажыроўкі дэканы факультэтаў азнаёмяцца з арганізацыяй работы профільных службаў Упраўлення Беларускай чыгункі, наведаюць і вывучаць работу Цэнтра кіравання перавозкамі, станцыі Мінск-сартавальны, Галоўнага разліковага інфармацыйнага цэнтра і дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі. Прадстаўнікі універсітэта сумесна са спецыялістамі Упраўлення чыгункі прымуць удзел у круглым стале «Інавацыі на чыгуначным транспарце» .

Па заканчэнні стажыроўкі запланавана падвядзенне яе вынікаў, а таксама рабочая сустрэча дэканаў факультэтаў БелДУТа з Начальнікам Беларускай чыгункі Ўладзімірам Марозавым.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: БелДУТ
Да спісу навін за 2013 год