Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка забяспечвае своечасовую ачыстку пуцей ад снегу

10 снежня 2012

Беларуская чыгунка аператыўна рэагуе на змены пагодных умоў  і своечасова чысціць пуцi і стрэлачныя пераводы ад снегу, што дазваляе забяспечыць рух цягнікоў згодна з графікам.

Таксама своечасова і якасна вядзецца ўборка ад снегу і пасыпка саляна-пясчанай сумессю пасажырскіх платформаў на чыгуначных вакзалах.

Беларуская чыгунка мае неабходную колькасць снегаўборачнай тэхнікі (снегаўборачныя машыны і снегаачышчальнікі) для ўборкі снегу на галоўных, станцыйных і пад'язных пуцях.

Ачыстка ад снегу чыгуначнага палатна з'яўляецца адной з найважнейшых задач па забеспячэнню бяспекі руху цягнікоў у зімовы перыяд. Спецыялісты магістралі пастаянна адсочваюць пагодную сітуацыю, каб у выпадку неабходнасці своечасова накіраваць снегаўборчую тэхніку і спецыялістаў у раёны, дзе чакаецца снегапад.

Для эфектыўнага забеспячэння працы чыгуначнай магістралі зімой на ўсіх аддзяленнях БЧ быў праведзены комплекс падрыхтоўчых мерапрыемстваў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: снег
Да спісу навін за 2012 год